Паручнік Кіжэ (фільм)

фільм 1934 года

«Паручнік Кіжэ» — камедыйны гістарычны фільм, зняты ў 1934 годзе на кінастудыі Белдзяржкіно. Вядомы пераважна дзякуючы музыцы, якую да гэтага фільму напісаў Сяргей Пракоф'еў.

Паручнік КіжэM:
Постар фільма
Жанр гістарычны фільм і кінакамедыя[1]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 98 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1934
IMDb ID 0025671
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Экранізацыя аповесці Юрыя Тынянава «Падпаручнік Кіжэ», заснаванай на анекдоце пра тое, як з-за памылкі пісара, які напісаў у загадзе Паўла I замест слоў «паручнікі жэ» словы «паручнік Кіжэ», паўстала неіснуючая асоба — паручнік Кіжэ, якая, нягледзячы на сваё неіснаванне, значылася ў дакументах у якасці рэальнага чалавека, які служыў, быў пакараны, дараваны, даслужыўся да генерала і памёр ад цяжкай хваробы.

Здымачная група правіць

  • Сцэнарыст — Юрый Тынянаў
  • Рэжысёр-пастаноўшчык — Аляксандр Файнцымер
  • Аператар-пастаноўшчык — Аркадзь Кальцаты
  • Кампазітар — Сяргей Пракоф'еў
  • Мастакі-пастаноўшчыкі — Пётр Снапкоў, Канстанцін Карташоў
  • Кансультанты — В. Глінка, Ю. Крынкін
  • Грымёр — А. Анджан
  • Асістэнт аператара — В. Страдзін
  • Дырэктар — І. Румель

Зноскі

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt0025671/ Праверана 28 красавіка 2016.
  2. а б http://www.filmaffinity.com/es/film728335.html Праверана 28 красавіка 2016.

Літаратура правіць

  • Игорь Авдеев, Лариса Зайцева Все белорусские фильмы : каталог-справочник. Игровое кино (1926—1970). — Минск: Беларуская навука, 2001. — Т. 1. — 240 с. — ISBN 985-08-0023-2