Паручыцельства — адказнасць, якая бярэцца кім-небудзь на сябе ў забеспячэнне абавязацельстваў другой асобы. У цывільным праве — дагавор, паводле якога паручыцель абавязваецца перад крэдыторам адказваць за выкананне абавязацельства пэўнай асобай поўнасцю або часткова. Правы і абавязкі паручыцеля, парадак спынення паручыцельства вызначаецца заканадаўствам. У крымінальным праве — асабістае паручыцельства — адна з мер стрымання, што прымаецца ў адносінах да падазронага ці абвінавачанага.

Літаратура правіць