Парыжскі мірны дагавор з Італіяй (1947)

Мірны дагавор з Італіяй — адзін з мірных дагавораў, падпісаны ў Парыжы 10 лютага 1947 года паміж Італьянскай Рэспублікай і Саюзнікамі ва Другой сусветнай вайне, афіцыйна завяршыўшы ваенныя дзеянні. Набыў моц 15 верасня 1947 года[1].

Палажэнні дагавора:

Памежны слуп, пастаўлены ў 1947, які пазначаў франка-італьянскую граніцу ў раёне Коль-дэ-ла-Ламбардэ

Трыест і наваколлі былі аб'яднаны ў падмандатную ААН тэрыторыю Свабодная тэрыторыя Трыест. У 1954 годзе яна спыніла існаванне, з прычыны таго, што Трыест і наваколлі былі падзелены паміж Югаславіяй і Італіяй. Сам Трыест стаў часткай Італіі. Падзел быў завершаны ў 1977 годзе Азімскім дагаворам.

24 снежня 1951 года Лівія абвясціла незалежнасць (Злучанае каралеўства Лівія).

Пасля плебісцыта ААН, Эрытрэя ўвайшла ў федэрацыю з Эфіопіяй, як і было прадугледжана 2 снежня 1950 года. Дэ-факта Эрытрэя атрымала незалежнасць ад Эфіопіі 24 мая 1991 года, дэ-юрэ — 24 мая 1993.

Італьянскае Самалі кіравалася брытанскай адміністрацыяй да 1949 года, калі стала падапечнай тэрыторыяй ААН пры італьянскай адміністрацыі. Італьянскае Самалі аб'ядналася з Брытанскім Самалі 1 ліпеня 1960 года, разам стаўшы Самалійскай Рэспублікай.

Наступнае дапаўненне да дагавора забяспечыла культурную аўтаномію нямецкай меншасці ў Паўднёвым Ціролі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Grant, John P.; J. Craig Barker, рэд. (2006). International Criminal Law Deskbook. Routledge: Cavendish Publishing. p. 130.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: editors list (link)

Спасылкі правіць