Парэ́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940 годзе. Цэнтр — вёска Парэчча.

Парэцкі раён
Краіна  Беларуская ССР
Статус Раён
Уваходзіць у Беластоцкая вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Парэчча
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 25 лістапада 1940
Парэцкі раён на карце

Гісторыя правіць

Парэцкі раён быў утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Беластоцкай вобласці, на тэрыторыі Заходняй Беларусі пасля яе ўз'яднання з БССР. Да ўтварэння раёна яго тэрыторыя была часткай Гродзенскага павета. 12 кастрычніка 1940 года быў падзелены на Друскеніцкі пасялковы савет і 10 сельсаветаў:

25 лістапада 1940 года раён быў скасаваны ў сувязі з перадачай часткі яго тэрыторыі Літоўскай ССР. Частка тэрыторыі, якая адышла да Літвы (Друскеніцкі, Марцінканцаўскі, Мошчніцкі і Шгелярскі сельсаветы), увайшла ў склад Алітускага павета; частка, якая засталася ў БССР, была падзелена паміж Гродзенскім (Ліхацкі, Парэцкі, Плябанішкаўскі і Прывалкаўскі сельсаветы) і Скідзельскім (Берштаўскі і Наварудскі сельсаветы) раёнамі.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Гродзенскага р-на / Рэдкал. У. П. Верхась і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 431 с.: іл..
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.