Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі

Пасольства Злучанага Каралеўства ў Рэспубліцы Беларусь — дыпламатычная місія Вялікабрытаніі у Беларусі, размешчана ў Мінску па адрасе вуліца Карла Маркса, 37. Пасол  — Жаклін Перкінс (з жніўня 2019 года).

Пасольства Вялікабрытаніі ў Рэспубліцы Беларусь
англ.: Embassy of the United Kingdom in Minsk
Вялікабрытанія
Вялікабрытанія
Беларусь
Беларусь
Адрас 220030
Мінск, вуліца Карла Маркса, 37
Пасол Жаклін Перкінс
Сайт Старонка Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі

Гісторыя правіць

Першапачаткова дыпламатычнае прадстаўніцтва Вялікабрытаніі ў Беларусі знаходзілася ў Маскве (Расія). Пасольства ў Мінску было адкрыта ў 1993 годзе ў будынку пасольства Германіі. У 1995 годзе дыппрадстаўніцтва Вялікабрытаніі было перанесена ў іншы будынак на вуліцы Карла Маркса, 37, дзе знаходзілася пасольства Італіі. Але некаторыя прадстаўнікі пасольства (напрыклад, аташэ абароны) працягвалі заставацца ў Маскве, пакуль пасольства Італіі не была перанесена на вуліцу Ракаўскую, 16б.

Канфлікт у Драздах правіць

У 1998 годзе ўрад Беларусі запатрабаваў, каб дыпламаты 22 краін, у тым ліку і Вялікабрытаніі, вызвалілі да 10 чэрвеня свае рэзідэнцыі ў дыпламатычным гарадку Дразды ў сувязі з неабходнасцю правядзення там капітальнага рамонту; без папярэджання ў будынках пасольстваў былі адключаны электрычнасць, вада і тэлефонная сувязь[1]. ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Германія, Грэцыя, Італія, Польшча і Японія адклікалі сваіх паслоў з Мінска ў знак пратэсту супраць парушэння Венскай канвенцыі[1]. Еўрапейскі саюз абвясціў Лукашэнка і прыблізна 130 іншых дзяржаўных служачых неўязднымі ў чатырнаццаць з пятнаццаці — тады дзяржаў ЕС. Канфлікт быў урэгуляваны ў канцы таго ж года, калі дыпламаты пагадзіліся на пераезд з Драздоў.

Інцыдэнт з ЛГБТ-сцягам правіць

17 мая 2018 года, у Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй на будынку пасольства Вялікабрытаніі з’явіўся ЛГБТ-сцяг. Пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Фіёна Гіб растлумачыла рашэнне вывесіць сцяг садзейнічаннем прасоўванню правоў ЛГБТ-супольнасці і жаданнем звянуць увагу грамадскасці на ЛГБТ-людзей і дыскрымінацыю, з якой яны сутыкаюцца. Таксама на афіцыйнай старонцы пасольства ў Facebook з’явіўся відэазварот пасла, дзе яна распавядае пра пазіцыю Вялікабрытаніі ў стаўленні да правоў ЛГБТ[2].

20 мая Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі апублікавала на сваім сайце матэрыял пад назвай «Мы за сапраўднае!» (руск.: Мы за подлинное!), у якім выказала шкадаванне аб тым, што над пасольствам Вялікабрытаніі быў вывешаны вясёлкавы сцяг — сімвал гомасексуалаў, назвала аднаполыя адносіны падробкай і заявіла, што Беларусь абапіраецца на падмурак традыцыйных інстытутаў сям’і і шлюбу[3]. Падобная заява выклікала абурэнне ў дэмакратычнай часткі грамадства. Эксперты назвалі выпадак недарэчным, паколькі замежныя дыпламатычныя прадстаўніцтвы належаць да юрысдыкцыі Міністэрства замежных спраў, а не ўнутраных[4].

22 мая ў перадачы «Размова з прэзідэнтам» на тэлеканале «Беларусь-1» міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч сярод іншага патлумачыў рэакцыю МУС на вывешванне сцягу на пасольстве Вялікабрытаніі. Ён заявіў, што «не рэагаваць на падобнага кшталту падзеі мы не маем ніякага права», бо «гэта ўнутраная справа, у тым ліку нашага міністэрства», дадаўшы, што «праблема пранікнення ў наша грамадства ўсіх неўласцівых, ненатуральных і іншых дэструктыўных асаблівасцей, ідэалогіі, і да т. п., безумоўна, адбываецца, і большых імунітэтаў, на жаль, апроч нашай гісторыі і рэлігіі, няма»[5].

23 мая міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, адказваючы на пытанні журналістаў пасля адкрыцця форума «Мінскі дыялог» адмовіўся каментаваць крытыку Міністэрства ўнутраных спраў на адрас брытанскага пасольтва, аднак заявіў, што, выступаючы з той ці іншай заявай, «трэба думаць пра наступствы»[6].

31 мая Фіёна Гіб заявіла, што мэтай вывешвання сцяга было кінуць выклік дыскрымінацыі, а рэакцыя МУС пацвярджае, што «ў Беларусі яна ёсць»[7].

7 чэрвеня міністр унутраных справаў Ігар Шуневіч заявіў, што грамадзянская супольнасць «не прайшла праверку» вясёлкавым сцягам на пасольстве Вялікабрытаніі, бо ніводная арганізацыя не абурылася ім і не запатрабавала зняць «гэты прадмет, які быў вывешаны ў парушэнне Венскай канвенцыі». Заяву МУС ён назваў «вельмі карэктнай і дыпламатычнай», а таксама заявіў, што «мы ж дыскрымінуем злачынцаў», але наконт ЛГБТ-супольнасці «ніякай дыскрымінацыі няма, ёсць правілы суіснавання, акрамя законаў, якія павінны паважаць усе»[8].

7 ліпеня каманда пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі, каб падтрымаць штогадовы Лонданскі прайд  (англ.), які праходзіў у гэты дзень, апранулася ў колеры вясёлкавага сцяга і апублікавала фотаздымак у афіцыйным акаўнце пасольства ў Facebook[9].

 
ЛГБТ-актывіст Андрэй Завалей на фоне сцягоў на будынку пасольства Вялікабрытаніі 17 мая 2019

17 мая 2019 года сітуацыя паўтарылася. Пасольства Вялікабрытаніі зноў вывесіла ЛГБТ-сцяг, а Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ў адказ апублікавала на сваім сайце паведамленне з абурэннем з гэтай нагоды. МУС сцьвярджае, што ахоўвае каштоўнасці мацярынства, дзяцінства і інстытут сям’і, а «штучнае раздзьмуванне тэмы аднаполых стасункаў дэструктыўнае, парушае нормы маралі, вядзе да росту злачынстваў сэксуальнага характару ў дачыненні дзяцей»[10].

Паслы правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць