Пастаянная Хабла

Пастаянная Хабла — каэфіцыент, які ўваходзіць у закон Хабла, які звязвае адлегласць да пазагалактычнага аб’екта (галактыкі, квазара) з хуткасцю яго аддалення. Звычайна пазначаецца літарай H. Мае размернасць, зваротную часу (H = 2,3·10−18 с−1), але выяўляецца звычайна ў км/с на мегапарсек.

Найбольш надзейная ацэнка пастаяннай Хабла на 2010 год складае 70,4+1,3-1,4 (км/с)/Мпк[1], такім чынам, у сучасную эпоху дзве галактыкі, падзеленыя адлегласцю ў 1 Мпк, у сярэднім разлятаюцца з хуткасцю ~ 70 км/с. У мадэлях з пашырэннем Сусвету пастаянная Хабла змяняецца з часам, але тэрмін «пастаянная» апраўданы тым, што ў кожны дадзены момант часу ва ўсіх пунктах Сусвету пастаянная Хабла аднолькавая. Велічыня, зваротная пастаяннай Хабла, мае сэнс характэрнага часу пашырэння Сусвету на бягучы момант. Для значэння пастаяннай Хабла, роўнага 70,4 (км/с)/Мпк (ці 2,28×10−18 c−1), час жыцця Сусвету складае каля 4,38×1017 с ці 13,9×109 гадоў.

Зноскі

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць