Пастаўская школа парфорснага палявання

Пастаўская школа парфорснага палявання — практычная афіцэрская кавалерыйская школа ў маёнтку Паставы, філіял (палявое аддзяленне) Санкт-Пецярбургскай Вышэйшай афіцэрскай кавалерыйскай школы. Існавала з 1 жніўня 1899 года да пачатку Першай сусветнай вайны.

Праграма школы правіць

У праграму абучэння Вышэйшай афіцэрскай кавалерыйскай школы ўваходзіў курс гэтак званага парфорснага палявання, необходны для практыкі ўдасканальвання язды верхам. У парфорсе быў важны не вынік самога палявання, а ўменне конніка трымаць каня у накірунку, які выбрала сабачая зграя падчас пераследу. Паляўнічыя сабакі ў азарце не прызнаюць ніякіх перашкод. Рухаючыся за імі, коннік абавязаны пераадольваць на кані любыя перашкоды: балоціны, кусты, лес, яры. У гэтым асаблівасць парфорснага палявання і адначасова сэнс яе ўжывання. На такім паляванні коннікі ламалі рабрыны, а часам і чэрапы. Сабакі гоняць звера, а вершнік нясецца за імі. І конь не заўжды разумее жаданне наезніка.

У Паставах паляванні праводзіліся выключна па адмыслова трэніраваных аленях пароды даніэль, радзей — па высакародных.

Гісторыя правіць

У маёнтку Паставы графа Пшаздзецкага у 1900-13 гадах дзейнічала Школа парфоснага палявання — палявое аддзяленне Вышэйшай афіцэрскай кавалерыйскай школы. Уладальнікам маёнтка быў пабудаваны вялізны «Мікалаеўскі» (у гонар вялікага князя Мікалая Мікалаевіча) паляўнічы замак у гатычным стылі. У замку было больш 100 пакояў і памяшканняў для афіцэраў і гасцей, вялікая сталовая, гасціная, бібліятэка, більярдная, картачная, буфетная і інш.

Поруч размяшчалася казарма для каманды ніжніх чын — веставых для даглядання за коньмі, стайні на дзвесце коней, звярынца, клеткі для мядзведзя і сабакарня. Акрамя гэтага, былі траса для скачак, канкурное поле і тэнісны корт. У адным са звярынцаў, які займаў па плошчы 12 дзесяцін лесу з ярамі і ручаямі, вырошчваліся даніэлі (лані), у другім — дзікія кабаны і лісы. У сабакарні было каля 150 парфосных сабак, а таксама хорты, падружэйныя ганчакі і таксы.

Значэнне школы правіць

Уся гвардзейская кавалерыя Рускай імператарскай арміі канца XIX — пачатку XX ст. (афіцэры) прайшла цераз Пастаўскія зборы. На парфорсныя паляванні у Паставы камандзіраваліся таксама і кандыдаты на атрыманне пасад камандзіраў кавалерыйскіх палкоў.

У Паставы прыязжаў на паляванне апошні рускі цар Мікалай II, а таксама многія іншыя вядомыя асобы. У 1901 годзе ў парфосным паляванні ў валоданні Пшаздзецкіх прымаў удзел родны дзядзька Мікалая II, генерал-інспектар кавалерыі — вялікі князь Мікалай Мікалаевіч. Сярод іншых вядомых асобаў можна назваць генерала ад кавалерыі, якога называлі «першай шашкай Расіі», графа Фёдара А́ртуравіча Ке́лера, герояў Першай Сусветнай вайны генерала Аляксея Брусілава і Карла Густава Манэргейма. Тады яшчэ ротмістр царскай арміі Манэргейм удзельнічаў у парфорсным паляванні ў Паставах у жніўні 1903 года, дзе прадэманстраваў выдатныя ездавыя якасці. Сярод іншых удзельнікаў палявання: расійскі, савецкі ваенны дзеяч, дыпламат, пісьменнік генерал-лейтэнант Аляксей Аляксеевіч Ігнацьеў; белагвардзейскі казачы атаман, князь, палітычны дзеяч, пісьменнік Пётр Мікалаевіч Красноў; адзін з першых расійскіх кінарэжысёраў і аператараў Аляксандр Дранкоў. Вельмі верагодна, што тут бывалі апошні гетман Украіны Павел Скарападскі, белагвардзейскі генерал Врангель і некаторыя іншыя вядомыя гістарычныя асобы[1].

Зноскі

  1. Пракаповіч Ігар. Парфорснае паляванне ў Паставах. Мінск: Кнігазбор, 2011.

Спасылкі правіць