Па́сіенэ[1] (лат.: Pasiene, традыцыйная беларуская назва Пасі́нь) — вёска ў Латвіі, на рацэ Сінюсе. Цэнтр воласці Зілупскага края. Насельніцтва на 2017 год — 312 чалавек. Знаходзіцца за 12 км ад Зілупэ, за 314 км ад Рыгі, на аўтамабільнай дарозе Зілупэ — Эзэрніекі.

Вёска
Пасіенэ
Pasiene
Касцёл Святога Дамініка
Касцёл Святога Дамініка
Краіна
Край
Воласць
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Пасінь
Вышыня цэнтра
140 м
Насельніцтва
312 чалавек (2017)
Паштовыя індэксы
5732
Пасіенэ на карце Латвіі
Пасіенэ (Латвія)
Пасіенэ
Пасіенэ (Латвія)
Пасіенэ

Гісторыя правіць

 
Кляштар дамініканцаў, 1835 г.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім правіць

Упершыню Пасінь упамінаецца ў XVI ст. У 1694 годзе біскуп інфлянцкі Мікалай Корвін-Паплаўскі запрасіў сюды дамініканцаў, для якіх збудаваў драўляныя касцёл і кляштар. У 1753 годзе кляштар згарэў, у сувязі з чым з фундацыі канцлера Яна Андрэя Борха ў мястэчку збудавалі мураваны кляштарны комплекс.

Пад уладай Расійскай імперыі правіць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Пасінь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Люцынскім павеце Віцебскай губерні. Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) у 1832 годзе расійскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар дамініканцаў. У 1882 годзе мястэчка пацярпела ад пажару.

У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Пасінь занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пасінь абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.

Восенню 1942 года ў Пасіенэ распачала працу двухгадовая беларуская сельскагаспадарчая сярэдняя школа (дырэктар — аграном Казімір Мяжэцкі), у якой навучалася каля 70 чал. У школу прымалася моладзь, якая скончыла поўны курс сямігодкі. Першы і апошні выпуск навучэнцаў школы адбыўся 6 красавіка 1944 года. У беларускай прэсе з’явілася згадка пра тое, што мясцовае насельніцтва з энтузіязмам вітала адкрыццё сельскагаспадарчай школы. Нейкі Аўсей з Солажаў выказаў нават жаданне перадаць на патрэбы школы 10 гектараў зямлі і частку сваіх будынкаў[3].

22 верасня 2014 года ў Пасіенэ прайшлі дні беларускай культуры[4].

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: ~1887 год — 1 тыс. чал.[5]
  • XX стагоддзе: 1935 год — 328 чал.
  • XXI стагоддзе: 2017 год — 312 чал.

Інфраструктура правіць

У Пасіні працуюць пачатковая школа, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці правіць

 
Сядзіба
  • Касцёл Святога Дамініка і кляштар дамініканцаў (1753—1761) ў стылі віленскага барока
  • Сядзіба (каля 1850)

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

Спасылкі правіць