Паташнянскі сельсавет (Мехаўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мехаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Паташня́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мехаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Паташня.

Паташнянскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Гарадоцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Паташня
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мяжанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Мяжанскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Гарадоцкага раёна, з 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мяжанскага сельсавета[1].

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.