Патрыяршы сабор у Піцундзе

Патрыяршы сабор у Піцундзе ў гонар Апостала Андрэя Першазванага — сабор, пабудаваны ў Піцундзе (Піцыунт) у пачатку X стагоддзя ў часы праўлення грузінскага цара Баграта III з дынастыі Баграціёнаў, які з'яўляўся пляменнікам апошняга абхазскага цара Феадосія III  (руск.).

Славутасць
Патрыяршы сабор у Піцундзе
груз. ბიჭვინთის ტაძარი
43°10′00″ пн. ш. 40°20′00″ у. д.HGЯO
Краіна Грузія, Рэспубліка Абхазія
Месцазнаходжанне
Канфесія праваслаўе
Першае згадванне X стагоддзе
Вышыня 29 м
Сайт pitsundaorgan.webs.com
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя сабора правіць

Піцундскі сабор быў кафедрай абхазскіх каталікосаў. Тут адбываліся выбары каталікосаў-патрыярхаў Абхазіі, пасвячэнне епіскапаў.

У XIXV стагоддзях сабор неаднаразова абнаўляўся. У XVII стагоддзі, пад пагрозай нападу з боку туркаў, кафедра каталікоса Абхазіі пераносіцца ў Гелаці (Грузія), сабор быў закінуты.

У другой палове XIX стагоддзя сабор быў зноў адбудаваны і асвечаны ў гонар Успення Багародзіцы.

Пытанне аб пераносе з будынка сабора аргана, усталяванага ў 1975 годзе нямецкімі майстрамі, быў узняты ў ў 2009 годзе[1]. 29 ліпеня 2014 года в. а. прэзідэнта Абхазіі Валерый Бганба  (руск.) падпісаў распараджэнне, у якім даручыў міністэрству культуры сумесна з дзяржкіраваннем па ахове гісторыі культурнай спадчыны адшукаць магчымасць пераносу органа з Піцундскага сабора ў іншае месца[2].

Архітэктурныя асаблівасці правіць

 

Сабор адносіцца да тыпу крыжовакупальных, трохнефных і трохапсідных храмаў. Узведзены з каменя і цэглы. У размеркаванні гэтых матэрыялаў назіраецца пэўны парадак. Сцены храма ад цокаля складзеныя выключна каменнымі блокамі, затым мур набывае змяшаны характар: шэрагі каменя перамяжоўваюцца з цаглянымі праслойкамі. Чым вышэй, тым каменныя праслойкі танчэй, а цагляныя — таўшчэй. Верхняя частка сцен, барабан і ляжачы на ім купал, унутраныя апоры-слупы складзеныя цалкам з цэглы рознага памеру. На цэнтральнай алтарнай апсідзе звонку паміж вокнамі выкладзеныя тоўстай цэглай крыжы. Гладкія сцены пакрытыя тынкоўкай, у ранейшыя часы упрыгожанай фрэскамі, ад якіх захаваліся толькі пояс медальёнаў у алтары. Унутры сабора, у заходняй яго частцы знаходзіцца пахавальня, у якой знаходзяцца дзве магілы, прызначаныя апосталам Андрэю Першазванаму і Сымону Кананіту, аб чым сведчаць фрэскавыя выявы двух апосталаў унутры пахавальні.

Зноскі

Спасылкі правіць