«Па́тэрсан» (англ.: Paterson) — амерыканскі драматычны фільм 2016 года, пастаўлены рэжысёрам Джымам Джармушам па ўласным сцэнарыі[6]. Галоўныя ролі выканалі Адам Драйвер і Гальшыфтэ Фарахані.

ПатэрсанM:
англ.: Paterson
Постар фільма
Жанр драматычны фільм, кінакамедыя і камедыйная драма[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кінакампанія Prime Video[d]
Працягласць 113 ± 1 хв.
Бюджэт 5 000 000 $[5]
Зборы 10 727 536 $[5] і 2 141 423 $[5]
Краіна
Мова англійская
Год 2016, 17 лістапада 2016[1], 16 лютага 2017[2], 16 мая 2016[3], 28 снежня 2016[3] і 10 лютага 2017[3]
IMDb ID 5247022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У фільме паказаны адзін тыдзень з жыцця Патэрсана — паэта, які працуе кіроўцам аўтобуса ў горадзе Патэрсан, штат Нью-Джэрсі. Кожны дзень Патэрсана падобны да папярэдняга, але ў яго атрымоўваецца ствараць паэзію з паўсядзённасці. Адным з вытокаў натхнення для Джармуша паслужыла творчасць Уільяма Карласа Уільямса, славутага амерыканскага паэта першай паловы XX стагоддзя, аўтара эпічнай пяцітомнай паэмы «Патэрсан»[en][7][8].

Прэм’ера фільма адбылася 16 мая 2016 года ў межах асноўнай конкурснай праграмы 69-га Канскага кінафестывалю[9][10][11].

Сюжэт правіць

Фільм паказвае тыдзень з жыцця Патэрсана (Адам Драйвер), кіроўцы аўтобуса ў горадзе Патэрсан, штат Нью-Джэрсі. Кожны дзень Патэрсана — такі ж, як папярэдні: ён рана ўстае, снедае, ідзе ў аўтапарк, дзе сядае ў аўтобус і цэлы дзень ездзіць па вуліцах горада, а ў перапынках піша вершы ў сшытак. Увечары ён вяртаецца дадому, вячэрае са сваёй жонкай Лаўрай (Гальшыфтэ Фарахані[en]), а потым ідзе гуляць з бульдогам Марвінам. Па дарозе ён заходзіць у бар выпіць піва.

Лаўра ўжо даўно просіць Патэрсана апублікаваць ягоныя вершы ці хаця б зрабіць копію рукапісу, які існуе ў адзіным экзэмпляры. Нарэшце Патэрсан абяцае, што на выходных зробіць копію сшытка ў капіравальным цэнтры. Але ў суботу ўвечары Патэрсан з Лаўрай сыходзяць у кіно, а тым часам Марвін разрывае на шматкі пакінуты на канапе сшытак.

Раніцай нядзелі спустошаны Патэрсан выбіраецца на шпацыр і прыходзіць у сваё ўлюбёнае месца — вадаспад на рацэ Пасэйік[en], дзе ён часта сядзіць у абедзены перапынак. Там да яго падсаджваецца загадкавы японец (Масатосі Нагасэ[en]), які пачынае размову пра Уільяма Карласа Уільямса[en], улюбёнага паэта Патэрсана, аўтара паэмы «Патэрсан[en]». Сыходзячы, японец дорыць Патэрсану чысты сшытак.

Фільм сканчваецца кадрамі, у якіх Патэрсан піша новыя вершы ў сшытак, падараваны японцам.

Акцёрскі склад правіць

   Адам Драйвер   –   Патэрсан
   Гальшыфтэ Фарахані[en]   –   Лаўра
   Уільям Джэксан Харпер[en]   –   Эверэт
   Частэн Харман   –   Мэры
   Бары Шабака Хенлі[en]   –   Док, бармэн
   Рызван Манджы[en]   –   Доні
   Масатосі Нагасэ[en]   –   паэт з Японіі
   Кара Хэйуард[en]   –   студэнтка
   Джарэд Гілман[en]   –   студэнт
   Method Man   –   Method Man
   Стэрлінг Джэрынс[en]   –   маленькая паэтка

Праца над фільмам правіць

Фільм быў зняты за 30 дзён улетку 2015 года ў Патэрсане і Нью-Ёрку[12][13]. Аператарам фільма выступіў Фрыдэрык Элмс[en].

Крытыка правіць

Рэйтынгі
Выданне Адзнака
AllMovie      [14]
Empire      [15]
Internet Movie Database           [6]
Metacritic           [16]
Rotten Tomatoes           [17]
КиноПоиск           [18]

Паводле дадзеных агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 244 рэцэнзентаў 234 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 96%[17]. Іншы папулярны агрэгатар крытычных аглядаў, «Metacritic», дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 90 балаў са 100 магчымых на аснове 41 рэцэнзіі[16]. Карыстальнікі папулярнага рэсурсу «Internet Movie Database» адзначылі фільм ацэнкай у 7,4 бала па дзесяцібальнай шкале[6].

Колін Коверт у рэцэнзіі для «Star Tribune» паставіў фільму найвышэйшы бал, адзначыўшы ўласцівую Джармушу ўвагу да дэталяў — бездакорнасць пастаноўкі любой, нават на першы погляд другаснай сцэны [19].

Оўэну Глейберману, вядучаму кінакрытыку часопіса «Variety», мастацкая мова Джармуша здалася ўстарэлай. Ён звярнуў увагу на тое, што эстэтыка яго фільмаў практычна не змянялася з часоў знятага ў 1987 годзе «Таямнічага цягніка», і да 2016 года чароўнасць медытатыўнага рытму паблякла — «Патэрсан» выглядае штучнай спробай застацца ў XX стагоддзі, стагоддзі чорна-белага кіно і паэтаў-бітнікаў[20].

Эн Хорнадэй у рэцэнзіі для «The Washington Post» адзначае, што вяртанне Джармуша да абвешчанага трыццаць гадоў таму прынцыпу адмовы ад сур’ёзных канфліктаў у апавяданні ўпрыгожвае фільм, дадаючы яму шчырасці і цеплыні, «дзякуючы якім у гледача можа ўзнікнуць жаданне абняць спачатку герояў фільма, а затым яго аўтара»[21].

Крытык Іван Чувіляеў назваў фільм «Патэрсан» «самай лірычнай і кранальнай» карцінай 2016 года. Ён не разглядае манатоннасць насычанага паўтаральнымі структурамі апавядання як недахоп — у спакойным апавяданні «пра маленькія рэчы, з якіх вытканы свет» адчуваецца пазнавальны, гадамі адточаны стыль даўно знаёмага рэжысёра. Асабліва адзначыў кінакрытык працу аператара Фрыдэрыка Элмса, які працаваў з Лінчам над «Галавой-гумкай» і «Сінім аксамітам», а з Джармушам над «Ноччу на зямлі», «Кавай і цыгарэтамі» і «Зламанымі кветкамі»):

  У «Патэрсане» Элмс стварае ледзь не палову ўсёй магіі фільма: філігранна працуе з колерам, вырашаючы стужку ў чорна-белай (у гэтыя колеры усё на свеце фарбуе Лаўра) і сіняй (як форма кіроўцы аўтобуса, неба над Патэрсанам, сцены ў доме, вадаспад у мясцовым парку) гамах[22].  

Наталля Серабракова бачыць за сцэнамі сямейнага жыцця Патэрсана апавяданне пра «адзіноту, што грызе душу, немагчымасць камунікаваць з блізкім чалавекам», бергманаўскую трагедыю адносін. Не паўсядзённасць служыць крыніцай натхнення для Патэрсана, але наадварот — ён хаваецца ад паўсядзённасці ў свеце паэзіі. Пры гэтым недахопам карціны крытык называе не сам трагізм, а спробу змякчыць і замаскіраваць яго прыкрым штучным аптымізмам:

  … раней Джармуш не баяўся апавядаць горкія, саркастычныя гісторыі, а цяпер прыпраўляе няўтульную праўду пра жыццё ваніллю, умоўна гладзіць гледача і свайго героя па галаве[23].  

Станіслаў Зяльвенскі[ru] крытыкуе «Патэрсана» і іншыя апошнія карціны Джармуша («Межы кантролю», «Выжывуць толькі закаханыя») за страту натуральнай «паэзіі паўсядзённасці» і замену яе на штучную «пропаведзь культурнага эскапізму», з’яўленне засяроджанасці на ўласнай ранняй творчасці і ўласнай асобе:

  Пераўтварэнне з узростам з голасу пакалення ў надзьмутага, лунаючага ў аблоках пазёра — вельмі распаўсюджаная гісторыя, але ў выпадку Джармуша гэта выглядае неяк асабліва крыўдна. Уладальнік вострага слыху і ўнікальнага голасу, аднойчы ён перастаў здымаць фільмы пра людзей і стаў здымаць пра творчасць. …Інакш кажучы, замест таго, каб пазіраць у акно, Джармуш пачаў неадрыўна глядзець у люстэрка — дзе з кожным годам, як усе мы ведаем, цікавага ўсё менш[24].  

Узнагароды і намінацыі правіць

Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 10 кінаўзнагародай і 34 намінацыямі[25]:

Кінапрэмія / Кінафестываль Дата і месца Катэгорыя / Узнагарода Намінант Вынік Сп.
69-ы Канскі кінафестываль 1122.05.2016
Каны, Францыя
  «Залатая пальмавая галіна» «Патэрсан», Джым Джармуш Намінацыя [9]
Сабачая пальма Нэлі Перамога
14-я[cs] Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Аявы 10.01.2017 Best Movie Yet to Open in Iowa «Патэрсан» Перамога [26]
42-я Прэмія Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса 14.01.2017
Лос-Анджэлес, ЗША
Найлепшы акцёр[en] Адам Драйвер Перамога [27][28]
61-я[es] прэмія «Сан Жордзі» 24.04.2017
Барселона, Іспанія
Найлепшы акцёр у замежным фільме Адам Драйвер Перамога [29][30][31]
71-я прэмія «Бодыль» 17.03.2018
Капенгаген, Данія
Найлепшы амерыканскі фільм[en] Джым Джармуш Намінацыя

Зноскі правіць

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 снежня 2016.
  2. http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  3. а б в Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 лютага 2023.
  4. filmportal.de — 2005.
  5. а б в The Numbers — 1997. Праверана 25 лютага 2023.
  6. а б в Paterson (2016) — IMDb (англ.). «Internet Movie Database». Праверана 15 ліпеня 2019.
  7. Stephanie Zacharek. Jim Jarmusch Talks About His New Movie, Paterson, and the Exuberance of Great Poetry (англ.). Time (21 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
  8. Joel Rose. 'Paterson': A Love Poem To Poetry, From Director Jim Jarmusch (англ.). NPR (27 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
  9. а б PATERSON — Festival de Cannes (фр.). Афіцыйны сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 15 ліпеня 2019.
  10. Paterson (2016) — Release Info (англ.). Internet Movie Database. Праверана 15 ліпеня 2019.
  11. Kate Erbland. 2016 Cannes Film Festival Announces Lineup, Including New Films From Steven Spielberg, Jodie Foster and Many More (англ.). IndieWire (14 красавіка 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
  12. Paterson (2016) — Filming & Production (англ.). Internet Movie Database. Праверана 22019-07-15.
  13. Brian Brooks. ’20th Century Women’ & ‘Paterson’ Join Year-End Awards-Season Fray – Specialty Preview (англ.). Deadline Hollywood (28 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
  14. Paterson (2016) — Jim Jarmusch (англ.). «AllMovie». Праверана 19 ліпеня 2019.
  15. Helen O'Hara. Paterson Review — Empire (англ.). Сайт часопіса «Empire» (21 лістапада 2016). Праверана 19 ліпеня 2019.
  16. а б Paterson Reviews — Metacritic (англ.). Сайт «Metacritic». Праверана 19 ліпеня 2019.
  17. а б Paterson (2016) — Rotten Tomatoes (англ.). Сайт «Rotten Tomatoes». Праверана 19 ліпеня 2019.
  18. Патерсон (2016) — КиноПоиск (руск.). Сайт «КиноПоиск». Праверана 19 ліпеня 2019.
  19. Colin Covert.. Little things add up to a lot in Jim Jarmusch's 'Paterson' (англ.). Star Tribune (19 студзеня 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
  20. Owen Gleiberman. Film Review: ‘Paterson’ (англ.). Variety (15 мая 2016). Праверана 19 ліпеня 2019.
  21. Ann Hornaday. With ‘Paterson,’ Jim Jarmusch makes a beguiling foray into sincerity (англ.). «The Washington Post» (5 студзеня 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
  22. Иван Чувиляев. «Патерсон» Джармуша на экране: Магия мелочей (руск.). «Фонтанка.ру» (16 лютага 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
  23. Наталья Серебрякова. Кукольный дом. О чем грустит «Патерсон» Джима Джармуша? (руск.). «Colta.ru» (13 лютага 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
  24. Станислав Зельвенский. Зельвенский против «Патерсона»: Джим Джармуш смотрит в зеркало. Афиша[ru] (16 лютага 2017). Праверана 19 ліпеня 2019.
  25. Paterson (2016) — Awards (англ.). Internet Movie Database. Праверана 15 ліпеня 2019.
  26. Iowa film critics choose 'La La Land' as Best Film of 2016 (англ.). Quad-City Times (10 студзеня 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
  27. 42nd Annual Los Angeles Film Critics Association Awards (англ.)(недаступная спасылка). Сайт Асацыяцыі кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2017. Праверана 15 ліпеня 2019.
  28. 'Moonlight' Named Best Picture by L.A. Film Critics. The Hollywood Reporter (4 снежня 2016). Праверана 15 ліпеня 2019.
  29. RNE celebra la gala de entrega de la 61ª edición de los Premios Sant Jordi de Cinematografía (ісп.). RTVE.es (25 красавіка 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
  30. Eusebio Poncela agradece el Premio Sant Jordi a su trayectoria profesional (ісп.). Agencia EFE (24 красавіка 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.
  31. 61 edición de los Premios Sant Jordi de Cinematografía 2017 (ісп.). Barcelonactualitat (25 красавіка 2017). Праверана 30 ліпеня 2019.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць