Паход на Гагаузію

Паход на Гагаузію — марш малдоўскіх валанцёраў у кастрычніку 1990 года пад кіраўніцтвам Мірчы Друка ў раён кампактнага пражывання гагаузаў на поўдні Малдовы з мэтай падаўлення імкнення Гагаузіі да незалежнасці ад Малдовы (19 жніўня Савет дэпутатаў Гагаузіі абвясціў незалежнасць яе ад Малдовы, што было выклікана непрызнаннем малдоўскім парламентам гагаузаў карэннымі жыхарамі Малдовы).

У кастрычніку 1990 года былі абвешчаныя выбары ў Вярхоўны савет Гагаузіі. Прэм’ер-міністр Малдовы Мірча Друк 25 кастрычніка з мэтай сарваць выбары накіраваў у Камрат аўтобусы з валанцёрамі ў суправаджэнні атрадаў міліцыі. У Гагаузіі пачалася мабілізацыя. Прыднястроўе падтрымала гагаузаў і ў Гагаузію 26—27 кастрычніка былі пасланы «рабочыя дружыны» на некалькіх дзясятках аўтобусаў. Аўтакалона прайшла праз тэрыторыю Адэскай вобласці і прыбыла спачатку ў Чадыр-Лунгу, пакінуўшы там частку прыднястроўцаў, затым накіравалася ў Камрат. Над Малдовай навісла пагроза грамадзянскай вайны. У ноч з 29 на 30 кастрычніка частка прыднястроўцаў вярнулася дадому ў абмен на адвод ад Камрата такой жа часткі валанцёраў Друка. Увод у зону канфлікту часцей Савецкай Арміі прадухіліў кровапраліццё.