Пахра́ (руск.: Пахра) — рака ў Маскве, Маскоўскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Масква (басейн Волгі).

Пахра
руск. Пахра
Пахра ў Падольску
Пахра ў Падольску
Характарыстыка
Даўжыня 135 км
Басейн 2 580 км²
Расход вады 9,95[1] м³/с (за 36 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Нара-Фамінскі раён
 • Каардынаты 55°27′12,23″ пн. ш. 36°47′53,88″ у. д.HGЯO
Вусце Масква
 • Месцазнаходжанне Мячкова
 • Каардынаты 55°32′16″ пн. ш. 37°59′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Масква → Ака → Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіён Маскоўская вобласць
Код у ДВР 09010101612110000023985
physical
Пахра
Пахра
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 135 км. Плошча вадазбору 2580 км². Сярэдні расход вады за 36 км ад вусця складае 9,95[1] м³/с, аб’ём сцёку 0,314[1] км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў Нара-Фамінскім раёне, за 3,8 км у напрамку на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Бекасава-1[1]. Працякае па Маскоўска-Окскай раўніне, у ніжнім цячэнні — па Мяшчорскай нізіне[1]. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні звілістае. Жыўленне ракі мяшанае. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. На рацэ 6 плацін[1]. Густата рачной сеткі ў басейне ракі 0,45[1] км/км². Сярод прытокаў Пахры: Сахна, Моча, Дзясна, Канапелка, Гваздзянка, Жданка і інш.

На рацэ знаходзяцца: горад Падольск, пасёлкі Шышкін Лес, Дубровіцы, сяло Красная Пахра і іншыя населеныя пункты.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 330. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць