Пахучакаласнік духмяны

від раслін

Пахучакаласні́к духмяны, пахучы каласок[3][4], Томка, Томка пахучая[5][6][7] (Anthoxanthum odoratum) — від кветкавых раслін з роду Пахучакаласнік (Anthoxanthum) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Пахучакаласнік духмяны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anthoxanthum odoratum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41395
NCBI  29661
EOL  1114147
GRIN  t:3594
IPNI  389034-1
TPL  kew-394021

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 0,5 м, утвараючая густую дзярніну. Сцябло голае і гладкае. Лісце лінейнае, апушанае або голае, з тупым язычком даўжынёй да 2 мм. Суквецце — коласападобная мяцёлка зеленавата-бурага колеру. Каласкі трохкветкавыя, сціснутыя з бакоў, на валасістых або шыпаватых ножках. Плод — зярняўка.

Выкарыстанне правіць

Расліна мае кумарыны, надаючы ёй прыемны пах свежага сена. Выкарыстоўваецца у медыцыне, харчовай і парфумернай прамысловасці.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.
  4. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 16. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура правіць

Спасылкі правіць