Пацук чорны (Rattus rattus) — грызун сямейства мышыных.

Пацук чорны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rattus rattus Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180362
NCBI  10117
EOL  328447
FW  232003

Апісанне правіць

Даўжыня цела да 20 см, хваста да 24 см, маса да 300 г. Поўсць на спіне ад чорна-карычневай да буравата-вохрыстай з зеленаватым адценнем, на брушку ад попельна-шэрай да светла-шэрай ці белай. Тулава тонкае, морда вузкая, вочы буйныя. Адагнутыя вушныя ракавіны дасягаюць вока (адметная адзнака).

Пашырэнне правіць

Пашыраны сінантропны від. Вядомы ў Еўропе, на Каўказе, Далёкім Усходзе і інш. На Беларусі трапляецца па ўсёй тэрыторыі. Жыве звычайна ў пабудовах, зрэдку непадалёку ад жылля.

Асаблівасці біялогіі правіць

Актыўны ноччу. Корм пераважна раслінны (збожжа, гародніна, бульба), а таксама жывёльны.

Гняздо будуе з ануч, размякчанай саломы, стружак, паперы, птушынага пер'я, сухой травы і інш. пад падлогай, паміж паверхамі, на гарышчы; у прыродных умовах — у норах, у дуплах паваленых дрэў, сярод камянёў. Размнажаецца ўвесь год. У цёплы перыяд дае 2-3 прыплоды па 6-7 пацучанят. Цяжарнасць 21-22 сутак, полавая спеласць у 3-4 месяцы.

Псуе і засмечвае харчовыя прадукты, прамысловыя тавары, вырабы, мэблю. Пераносіць узбуджальнікаў чумы, трыхінезёзу, рыкетсіёзу, дызентэрыі і іншых хвароб.

Літаратура правіць

  • Фядосаў А. Пацук чорны // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. С. 154.