Паўднёвае Са́ва (фінск.: Etelä-Savo, шведск.: Södra Savolax) — вобласць на паўднёвым усходзе Фінляндыі. Адміністрацыйны цэнтр у Мікелі. Іншыя значныя гарады — Піексямякі і Саванліна. Найбуйнейшае возера — Хаўківесі (плошча 620 км²). Найвышэйшы пункт — Паўкуланмякі (фінск.: Paukkulanmäki) у Кангасніемі, звыш 225 метраў над узроўнем мора.

Etelä-Savo
Södra Savolax
герб карта
Правінцыя FI131
Адміністрацыйны цэнтр Мікелі
Ляні Усходняя Фінляндыя
Гістарычная правінцыя Сава
Плошча 14 137 км²
Насельніцтва
 - Усяго (2007)
 - Шчыльнасць

159 492
11,5 чал./км²
Рэгіянальная птушка Івалга
Рэгіянальная рыба Сялява
Рэгіянальная расліна Гарлачык

Муніцыпалітэты правіць

У Паўднёвым Сава 12 абшчын (муніцыпалітэтаў), тры з якіх гарадскія, астатнія — сельскія.

  1.   Энанкаскі
  2.   Хірвенсалмі
  3.   Юва
  4.   Кангасніемі
  5.   Мікелі
  6.   Мянцюхар’ю
  1.   Пертунма
  2.   Піексямякі
  3.   Пуўмала
  4.   Рантасалмі
  5.   Саванліна
  6.   Сулкава
 

Спасылкі правіць