Паўднёвая група войскаў

Паўднёвая група войскаў (ПГВ) — аператыўна-стратэгічнае з'яднанне Узброеных Сіл СССР, часова раскватараванае на тэрыторыі Балгарыі і Румыніі (19451947) і Венгрыі (19561991).

Паўднёвая група войскаў
венг.: Déli Hadseregcsoport
Краіна
Уваходзіць у Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія, Савецкая армія і Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Дыслакацыя

ПГВ (1-е фармаванне) правіць

Утворана пасля сканчэння Вялікай Айчыннай вайны 15 чэрвеня 1945 года са злучэнняў і частак Савецкай Арміі, што знаходзіліся да гэтага моманту на тэрыторыі Балгарыі і Румыніі. Кіраванне Паўднёвай групы войскаў сфармавана на базе кіравання 3-га Украінскага фронту.

Асноўным заданнем групы войскаў быў кантроль за выкананнем Балгарыяй і Румыніяй умоў перамір'я, заключанага гэтымі краінамі з саюзнымі дзяржавамі.

Расфармавана пасля падпісання 10 лютага 1947 года ў Парыжы мірных дагавораў з Балгарыяй і Румыніяй.

ПГВ (2-е фармаванне) правіць

10 чэрвеня 1945 года была сфармавана Цэнтральная група войскаў.У склад групы ўваходзілі савецкія войскі, якія дыслакаваліся ў Аўстрыі і Венгрыі. У 1955 годзе ЦГВ была расфармавана, злучэнні і часткі былі выведзены з Аўстрыі на тэрыторыю СССР, а з астатніх на тэрыторыі Венгрыі войскаў быў у верасні 1955 года сфармаваны Асаблівы корпус. Кіраванне корпуса знаходзілася ў горадзе Секешфехервары. Пасля падзей у Венгрыі ў кастрычніку-лістападзе 1956 года ў кіраўніцтва СССР паўстала патрэба стварэння новай ваеннай групоўкі на тэрыторыі Венгрыі. Так, 24 лістапада 1956 года на нарадзе ваенных камендантаў у Будапешце маршал І.С. Конеў абвясціў рашэнне савецкага ўрада пра стварэнне ў Венгрыі Паўднёвай групы войскаў.

Надалей свой праўны статус ПГВ атрымала ў выніку пагадненні, заключанага паміж СССР і Венгрыяй 28 мая 1957 года. Дадзенае пагадненне афіцыйна вызначыла праўны статус савецкіх войскаў, змешчаных у Венгрыі.

У пачатковым перыядзе фармавання ў складзе і нумарацыі злучэнняў і частак ПГВ адбываліся змены, але, пачынаючы з 1965 года, у складзе ПГВ на сталым грунце разам з злучэннямі і часткамі групавога падначалення знаходзіліся 13 гвардзейская танкавая дывізія, 19 гвардзейская танкавая дывізія, 93 гвардзейская мотастралковая дывізія і 254 мотастралковая дывізія.

Паўднёвая група войскаў (кіраванне і штаб групы войскаў - Будапешт) падначальвалася Галоўнакамандуючаму войскамі Паўднёва-заходняга кірунку. Авіяцыйную падтрымку ажыццяўлялі ВПС ПГВ, з 1967 года — 36-я паветраная армія.

Спасылкі правіць