Паўднёва-Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)

Паўднёва-Заходні фронт (ПдЗФ) — фарміраванне (аператыўна-стратэгічнае аб’яднанне) узброеных сіл СССР, падчас Вялікай Айчыннай вайны ў перыяды:

  • 22.06.1941 — 12.07.1942 — першае фарміраванне
  • 25.10.1942 — 20.10.1943 — другое фарміраванне
Паўднёва-Заходні фронт
ПдЗФ
Эмблема УС СССР
Гады існавання 19411943
Краіна  СССР
Падпарадкаванне Камандуючаму войскімі фронту
Уваходзіць у РСЧА
Тып Фронт
Складаецца з
пераменны склад
1-га фарміравання

3, 5, 6, 9, 12, 13, 21, 26, 28, 37, 38, 40, 57, 61 А;
8 ПА.

пераменны склад
2-га фарміравання
5 Уд., 6, 12, 21, 46, 57, 62 (8 гв.), 63 (1 гв., 3 гв.) А;
3, 5 ТА;
2, 17 ПА
Удзел у Вялікая Айчынная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Кірпанос М. П.
Цімашэнка С. К.
Касценка Ф. Я.
«Яшчэ адзін збіты варожы самалёт», Паўднёва-Заходні фронт, чырвонаармеец малюе зоркі на борце самалёта, а механік яго аглядае, Расія, фота Г. А. Зельма, 1 ліпеня 1942 года.

Паўднёва-Заходні фронт першага фарміравання правіць

Фронт быў утвораны на паўднёва-заходнім кірунку 22 чэрвеня 1941 года на заснаванні загаду НКА СССР ад 22 чэрвеня 1941 года на базе Кіеўскай Асобай ваеннай акругі ў складзе 5-й, 6-й, 12-й і 26-й армій. Пазней у яго ўваходзілі 3, 9, 13, 21, 28, 37, 38, 40, 57, 61, 8-я паветраная арміі.

У час прыгранічных бітваў 1941 года войскі фронту адбівалі ўдары нямецкай групы армій «Поўдзень» на паўднёва-заходніх граніцах краіны. Механізаваныя карпусы фронту затрымалі прасоўванне праціўніка ў танкавай бітве пад Дубна — Луцкам — Бродамі (страціўшы ў 10 раз больш танкаў), чым дазволілі асноўным сілам фронту выйсці з Львоўскага выступу і пазбегнуць акружэння. У другой палове ліпеня — пачатку жніўня разам з часцямі Паўднёвага фронту, часці фронту трапілі ў акружэнне пад Уманню і Кіевам. Войскі фронту панеслі цяжкія страты. Толькі ў палон патрапіла больш за 500 тысяч байцоў і камандзіраў. Камандуючы фронтам, генерал-палкоўнік Кірпанос, начальнік штаба фронту генерал-маёр Тупікоў і Член Ваеннага савета фронту Бурмістанка пры спробе выйсці з акружэння загінулі.

У верасні — лістападзе 1941 года рэшткі сіл Паўднёва-Заходняга фронту адышлі на мяжу на ўсход ад Курска, Харкава, Ізюма, дзе былі папоўнены навабранцамі чарговага года нараджэння.

У снежні 1941 года фронт сіламі правага крыла правёў Ялецкую аперацыю, у снежні 1941 — студзені 1942 года сіламі правага крыла правёў Курска-Абаянскую аперацыю, а ў студзені 1942 года сіламі левага крыла сумесна з войскамі Паўднёвага фронту — Барвенкава-Лазаўскую аперацыю і, прасунуўшыся на 100 км, авалодаў буйным плацдармам на правым беразе Северскага Данца. У бітве, што развярнулася ў канцы мая 1942 года, вядомай, як бітва пад Харкавам 1942, войскі фронту трапілі ў акружэнне і панеслі цяжкія страты.

12 ліпеня 1942 года Паўднёва-Заходні фронт расфарміраваны[1]. 9, 28, 29 і 57-я арміі, якія дзейнічалі ў яго складзе, былі перададзены Паўднёваму фронту, а 21-я армія і 8-я паветраная армія — Сталінградскаму фронту.

Камандны састаў правіць

Камандуючыя
Члены Ваеннага савета
Начальнікі штаба
Начальнікі артылерыі фронту
  • генерал-лейтэнант артылерыі Парсегаў М. А. (чэрвень — снежань 1941 г.)

Паўднёва-Заходні фронт другога фарміравання правіць

Паўднёва-Заходні фронт другога фарміравання створаны 25 кастрычніка 1942 года[2] у складзе 21-я, 63 (1-я гвардзейская, затым 3-я гвардзейская), 5-й танкавай і 17-й паветранай армій. У наступным у яго склад уваходзілі 5-я ўдарная, 6, 12-я, 46-я, 57-я, 62-я (8-я гвардзейская), 3-я танкавая і 2-я паветраная арміі.

Фронт удзельнічаў у аперацыях: «Уран» (контрнаступленне пад Сталінградам), Сярэднеданской, Астрагожска-Расашанскай, Трэцяй бітва за Харкаў, Ізюм-Барвенкаўскай наступальнай аперацыі, Данбаскай стратэгічнай аперацыі, Запарожскай.

20 кастрычніка 1943 года[3] фронт пераназваны ў 3-і Украінскі фронт.

Камандны састаў правіць

Камандуючыя правіць

Члены Ваеннага савета правіць

Начальнікі штаба правіць

Камандуючыя артылерыяй фронту правіць

Генерал-лейтэнант Дзмітрыеў М. П., з кастрычніка 1942 па люты 1943 гг.

Генерал-лейтэнант Нядзелін М. І., з ліпеня 1943 г.

Камандзір батарэі Трусеўскі І. А., з чэрвеня 1943 па снежань 1943 гг.

Зноскі

  1. Директива СВГК СССР № 994110 от 12.07.42. — ЦАМО, ф. 48-А, оп. 1640, д. 180, л. 8. Подлинник. Праверана 28 лютага 2010.
  2. Директива Ставки ВГК № 994273 от 22 октября 1942. — ЦАМО, ф. 3, оп. 11556, д. 10, л. 301-302. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2010.
  3. Приказ СВГК № 30227 от 16 октября 1943 (rar, doc). — О переименовании Воронежского, Степного, Юго-Западного и Южного фронтов — ЦАМО. Ф. 148а. Оп. 3763. Д. 143. Л. 261. Подлинник. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2010.

Спасылкі правіць

 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Паўднёва-Заходні фронт (Вялікая Айчынная вайна)