Паўднёвы Андаман

Паўднёвы Андаманвостраў у архіпелагу Вялікі Андаман, Андаманскіх астравоў, найбольш населены ў саюзнай тэрыторыі Андаманскія і Нікабарскія астравы.

Паўднёвы Андаман
Характарыстыкі
Плошча1 392 км²
Насельніцтва181 949 чал.
Шчыльнасць насельніцтва130,71 чал./км²
Размяшчэнне
11°47′ пн. ш. 92°39′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
РэгіёнАндаманскія і Нікабарскія астравы
Паўднёвы Андаман (Індыя)
Паўднёвы Андаман
Паўднёвы Андаман
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

На паўднёвым усходзе вострава размешчаны адміністрацыйны цэнтр тэрыторыі Порт-Блэр, астатняя частка пакрыта джунглямі. На заходнім узбярэжжы пражывае каля 100 прадстаўнікоў джарава, якія размаўляюць на адной з андаманскіх моў.

Востраў з'яўляецца папулярным турыстычным атракцыёнам.[1] У той жа час, некаторыя тэрыторыі Паўднёвага Андамана знаходзяцца пад аховай і неграмадзянам Індыі патрабуецца дадатковы дазвол.

Як і астатнія астравы тэрыторыі, Паўднёвы Андаман моцна пацярпеў ад цунамі 2004 года са шматлікімі чалавечымі ахвярамі і моцнымі разбурэннямі.

Зноскі