Паўлінава вока малое

Паўлінава вока малое начное (Saturnia pavonia) — матылёк сямейства паўлінавочак.

Паўлінава вока малое
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Saturnia pavonia Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  332931

Апісанне правіць

Размах крылаў 50-58 мм. Агульны тон афарбоўкі самца вохрыста-шэры, задніх крылаў вохрысты, у самкі — шэры. На крылах вочкі з чорнай аблямоўкай, хвалістай цёмнай перавяззю ўздоўж краю. У прыкаранёвай частцы ломаныя палосы, апушэнне. Цела таксама апушанае. Вусікі самца шырокія, перыстыя; у самкі больш тонкія, грабеньчатыя.

Пашырэнне правіць

 
Паштовая марка Беларусі.

Пашырэнне: лясная зона Еўразіі ад Заходняй Еўропы да Прымор'я. Балотная форма віду жыве на вярховых балотах, паўднёвая (лесастэпавая) форма — у лісцевых лясах. У Беларусі адзінкавыя знаходкі, у Бярэзінскім запаведніку выяўлена папуляцыя віду на вярховым балоце.

Асаблівасці біялогіі правіць

Від аселы. Дае адно пакаленне за год. Матылі лятаюць у красавіку-траўні, здольныя не карміцца. Для балотнай формы, кармавымі раслінамі вусеняў служаць чарніцы і дурніцы. Кармавая расліна вусеняў паўднёвай формы — маліна, цёрн, радзей крушына, бяроза, дуб. Акукліваюцца вусені ў шчыльным карычневым кокане грушападобнай формы. Зімуюць кукалкі

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)