Паўлінью

бразільскі футбаліст

Жазэ Паўлу Безера Масіел Жуніяр[2] (парт.: José Paulo Bezerra Maciel Júnior), больш вядомы як Паўлінью[3] або Паўлінья (парт.: Paulinho; нар. 25 ліпеня 1988, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільскі футбаліст, паўабаронца клуба «Карынтыянс». Ігрок нацыянальнай зборнай Бразіліі (2011—2018).

Футбол
Паўлінью
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Жазэ Паўлу Безера Масіел Жуніяр
Мянушкі Paulinho, Herói Corinthiano
Нарадзіўся 25 ліпеня 1988(1988-07-25) (35 гадоў)
Грамадзянства  Бразілія
Рост 182 см
Вага 71 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Карынтыянс
Нумар 15
Маладзёжныя клубы
2004—2005 Бразілія МФК Партугеза
2006 Бразілія Пан дэ Асукар
Клубная кар’ера[* 1]
2006 Бразілія Пан дэ Асукар
2006—2007 Літва Вільнюс 38 (5)
2007—2008 Польшча ЛКС Лодзь 22 (1)
2008—2009 Бразілія Пан дэ Асукар 39 (7)
2009—2010 Бразілія Брагантына 28 (6)
2010—2013 Бразілія Карынтыянс 86 (20)
2013—2015 Англія Тотэнхэм Хотспур 45 (6)
2015—2017 Кітай Гуанчжоу Эвергранд 63 (17)
2017—2018 Іспанія Барселона 34 (9)
2018   Кітай Гуанчжоу Эвергранд 19 (13)
2019—2021 Кітай Гуанчжоу Эвергранд 49 (31)
2021 Саудаўская Аравія Аль-Ахлі 4 (2)
2022— Бразілія Карынтыянс 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2018 Бразілія Бразілія 56 (13)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 красавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2019
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за «Пан дэ Асукар», аднак амаль адразу перайшоў у літоўскі клуб «Вільнюс». У літоўскім клубе правёў упэўнены сезон, аднак у камандзе пачаліся праблемы з фінансамі. Пасля «Вільнюса» мог апынуцца ў складзе беларускага «Нёмана», але кіраўніцтва гродзенскага клуба адмовілася ад набыцця бразільца[4], і той перайшоў у польскі ЛКС (Лодзь). У чэмпіянаце Польшчы ён правёў 17 матчаў, пасля чаго вярнуўся ў «Пан дэ Асукар», які выступаў у 4-м дывізіёне Лігі Паўлісты.

У 2009 годзе перайшоў у клуб «Брагантына», які выступаў у Серыі B, дзе зарэкамендаваў сябе добрым паўабаронцам. Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба «Карынтыянса», у склад якога далучыўся ў 2010 годзе. Ад гэтага моманту пачалася сапраўды зорная кар’ера паўабаронцы. Разам з «Карынтыянсам» Паўлінью стаў чэмпіёнам Бразіліі і пераможцам Кубка Лібертадорэс.

6 ліпеня 2013 года англійскі «Тотэнхэм» пацвердзіў падпісанне Паўлінью пасля таго, як ён паспяхова прайшоў медыцынскаае абследванне. Як паведамляецца трансфер каштаваў «шпорам» крыху менш за 17 млн фунтаў[5].

29 чэрвеня 2015 года кітайскі клуб «Гуанчжоу Эвергранд» абвясціў аб падпісанні чатырохгадовага кантракта з бразільцам. Сума трансферу склала 14 млн еўра[6]. З «Гуанчжоу Эвергранд» двойчы стаў чэмпіёнам Кітая, выйграў азіяцкую Лігу чэмпіёнаў. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам да 2020 года.

У жніўні 2017 года за суму адступных у 40 млн еўра перайшоў у «Барселону»[7]. Разам з каталонскай камандай выйграў чэмпіянат і Кубак Іспаніі. У ліпені 2018 года на правах арэнды вярнуўся ў «Гуанчжоу Эвергранд»[8]. У студзені 2019 года быў выкуплены кітайскім клубам у «Барселоны»[9].

У чэрвені 2021 года пакінуў «Гуанчжоу Эвергранд» па пагадненні бакоў з-за пандэміі COVID-19, а ў ліпені далучыўся да саудаўскага клуба «Аль-Ахлі», аднак ужо ў верасні кантракт з клубам быў разарваны. У пачатку 2022 года папоўніў склад «Карынтыянса».

Міжнародная кар’ера правіць

14 верасня 2011 года дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі.

Дасягненні правіць

«Карынтыянс»

«Гуанчжоу Эвергранд»

«Барселона»:

Бразілія

Зноскі

Спасылкі правіць