Паўночна-Каўказскі край

Паўночна-Каўказскі край — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на тэрыторыі Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, якая існавала з 16 кастрычніка 1924 года па 13 сакавіка 1937 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Растоў-на-Доне (з 10 студзеня 1934 года — Пяцігорск, са студзеня 1936 года — Арджанікідзэ (цяпер г. Уладзікаўказ), з 15 снежня 1936 года — Варашылаўск (цяпер г. Стаўрапаль)). Па выніках перапісу насельніцтва ў СССР 1926 года дзвюма найбуйнейшымі нацыянальнасцямі на тэрыторыі Паўночна-Каўказскага края былі рускія (46,2 %) і украінцы (37,4 %)[2].

Паўночна-Каўказскі край
Краіна  СССР
Статус Край
Уваходзіць у РСФСР
Адміністрацыйны цэнтр горад Растоў-на-Доне
Дата ўтварэння 16 кастрычніка 1924
Дата скасавання 13 сакавіка 1937
Афіцыйныя мовы руская, украінская
Насельніцтва (1926) 8 363 491[1]
Плошча 293 652
Паўночна-Каўказскі край на карце
Часавы пояс MSK (UTC+3)
Пераемнасць
← Паўднёва-Усходняя вобласць Стаўрапольскі край →

Гісторыя правіць

Паўночна-Каўказскі край быў утвораны 16 кастрычніка 1924 года ў выніку аб’яднання скасаванай Паўднёва-Усходняй вобласці і аўтаномных абласцей: Адыгейскай (Чаркескай), Карачаева-Чаркескай, Кабардзіна-Балкарскай і Чачэнскай, Сунжанскай казацкай акругі і аўтаномнага горада Грозны[1], на правах акругі[3]. Цэнтрам края стаў горад Растоў-на-Доне.

26 лютага 1925 года створана Сунжанская казацкая акруга. Таксама ў склад края ўключаны Інгушская і Паўночна-Асецінская аўтаномныя вобласці[3].

26 красавіка 1926 года Карачаева-Чаркеская аўтаномная вобласць падзелена на Карачаеўскую аўтаномную вобласць і Чаркескую нацыянальную акругу[3].

30 красавіка 1928 года Чаркеская нацыянальная акруга ператворана ў Чаркескую аўтаномную вобласць[3].

14 лютага 1929 года скасавана Сунжанская казацкая акруга[3], падзеленая паміж Церскай акругай і Сунжанскай акругай Чачэнскай аўтаномнай вобласці.

У 1929 годзе горад Грозны перастаў быць аўтаномным горадам края і ўвайшоў у Чачэнскую аўтаномную вобласць[4].

15 жніўня 1930 года па-за аўтаномнымі абласцямі былі скасаваны акругі, і ўсе раёны перайшлі ў непасрэднае падпарадкаванне адміністрацыі края.

6 верасня 1931 года ў склад края ўключана Дагестанская АССР[3].

30 верасня 1931 года ўсе акругі аўтаномных абласцей былі ператвораны ў раёны[5].

20 лістапада 1933 года з часткі раёнаў на поўначы края была створана Паўночная вобласць[3] з цэнтрам у горадзе Мілерава.

10 студзеня 1934 года край быў падзелены на дзве самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі: Азова-Чарнаморскі край, якіў уключаў Адыгейскую аўтаномную вобласць[3], з цэнтрам у Растове-на-Доне і Паўночна-Каўказскі край, цэнтрам якога стаў Пяцігорск[3].

15 студзеня 1934 года Чачэнская аўтаномная вобласць і Інгушская аўтаномная вобласць былі аб’яднаны ў адну Чачэна-Інгушскую аўтаномную вобласць.

У студзені 1936 года краявы цэнтр перанесены ў горад Арджанікідзэ.

5 снежня 1936 года са складу края былі вылучаны Дагестанская АССР і, ператвораныя ў АССР, Кабардзіна-Балкарская, Паўночна-Асецінская і Чачэна-Інгушская аўтаномныя вобласці[6]. Цэнтр края перанесены ў горад Варашылаўск.

13 сакавіка 1937 года Паўночна-Каўказскі край перайменаваны ў Арджанікідзеўскі край. 15 студзеня 1938 новая назва края была ўнесена ў Канстытуцыю СССР[7]. 12 студзеня 1943 года Арджанікідзеўскі край Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР перайменаваны ў Стаўрапольскі край.

Нацыянальны склад правіць

Нацыянальны склад Паўночна-Каўказскага края паводле даных перапісу насельніцтва СССР 1926 года[2]:

нацыянальнасць колькасць %
рускія 3 841 063 46,2 %
украінцы 3 106 852 37,4 %
чачэнцы 296 282 3,6 %
армяне 162 186 1,9 %
асеціны 155 400 1,87 %
кабардзінцы 139 689 1,68 %
немцы 93 915 1,13 %
інгушы 72 043 0,86 %
чаркесы 64 031 0,77 %
карачаеўцы 55 068 0,66 %
беларусы 51 317 0,6 %
яўрэі 42 476 0,51 %
балкарцы 33 280 0,4 %
іншыя
усяго 8 307 934 100,0 %

Нацыянальны склад Кубанскай акругі, Майкопскай акругі, Армавірскай акругі і Чарнаморскай акругі Паўночна-Каўказскага края паводле даных перапісу насельніцтва СССР 1926 года[8]:

Нацыянальнасць Кубанская акруга % Майкопская акруга % Армавірская акруга % Чарнаморская акруга % Разам %
украінцы 915 450 62,2 % 94 322 28,6 % 305 126 32,9 % 103 922 37,5 % 1 418 820 47,2 %
рускія 498 102 33,8 % 212 549 64,4 % 552 176 59,4 % 96 169 34,7 % 1 358 996 45,2 %
армяне 21 023 1,4 % 9 801 3,0 % 19 198 2,1 % 27 729 10,0 % 77 751 2,6 %
беларусы8 434 0,6 %1 6000,5 % 8 3860,9 %4 8821,8 %23 3020,8 %
немцы7 2550,5 %9620,3 %21 8562,4 %2 9681,1 %33 0411,1 %
іншыя
усяго 1 472 548 100,0 % 330 135 100,0 % 927 392 100,0 % 277 263 100,0 % 3 007 338 100,0 %

Адміністрацыйны падзел пры заснаванні края правіць

 
Паселеныя вынікі перапісу 1926 г. па Паўночна-Каўказскім краі.
 
Карта Паўночна-Каўказскі краі 1931 г.

Пры перапісе ўлічвалася і казацкае насельніцтва (адзіны ў СССР раз), калі былі палічаны ўсе, хто называў сваю нацыянальнасць як «казак» ці «казачка», хоць у агульны доступ гэта інфармацыя так і не патрапіла і збіралася больш для «ўнутраных высноў»[9].

Станам на 17 снежня 1926 года ў склад края ўваходзілі 12 акруг, 7 аўтаномных абласцей і 2 аўтаномныя гарады, на правах акругі:

Адміністрацыйная адзінка Цэнтр Плошча, км² Насельніцтва[1]
(1926), чал.
Армавірская акруга Армавір 21 524 927 392
Данецкая акруга Мілерава 17 550 374 710
Данская акруга Растоў-на-Доне 25 809 1 132 270
Кубанская акруга Краснадар 35 860 1 489 088
Майкопская акруга Майкоп 14 712 330 135
Сальская акруга Сальск 36 882 471 890
Стаўрапольская акруга Стаўрапаль 26 620 727 585
Сунжанская акруга ст-ца Сляпцоўская 1 102 34 888
Таганрогская акруга Таганрог 5 029 268 394
Церская акруга Пяцігорск 27 542 643 369
Чарнаморская акруга Новарасійск 9 415 291 437
Шахцінска-Данецкая акруга Шахты 23 256 540 376
Адыгейская (Чаркеская) аўтаномная вобласць Краснадар 3 027 113 481
Інгушская аўтаномная вобласць Уладзікаўказ 3 218 85 133
Кабардзіна-Балкарская аўтаномная вобласць Нальчык 10 105 204 006
Карачаеўская аўтаномная вобласць сяло Мікаян-Шахар 8 142 64 613
Паўночна-Асецінская аўтаномная вобласць Уладзікаўказ 6 177 152 435
Чаркеская аўтаномная вобласць ст-ца Баталпашынская 3 027 113 481
Чачэнская аўтаномная вобласць Грозны 12 371 509 860
Грозны, аўтаномны горад Грозны 370 127 087
Уладзікаўказ, аўтаномны горад Уладзікаўказ 84 78 346

Адміністрацыйны падзел з 1934 года правіць

Пасля падзелу края ў 1934 годзе ў складзе края[10]:

Аўтаноміі
  • Дагестанская аўтаномная рэспубліка
  • Кабардзіна-Балкарская аўтаномная вобласць
  • Карачаеўская аўтаномная вобласць
  • Паўночна-Асецінская аўтаномная вобласць
  • Чаркеская аўтаномная вобласць
  • Чачэна-Інгушская аўтаномная вобласць
Раёны
  • Аляксандраўскі раён
  • Благадарненскі раён
  • Варанцова-Аляксандраўскі раён
  • Вінадзеленскі раён
  • Георгіеўскі раён
  • Есентукскі раён
  • Збытна-Цішчанскі раён
  • Курсаўскі раён
  • Маздокскі раён
  • Мінералаводскі раён
  • Мядзвежанскі раён
  • Новааляксандраўскі раён
  • Нявіннамыскі раён
  • Прыкумскі раён
  • Пятроўскі раён
  • Стаўрапольскі раён
  • Туркменскі раён

У гэтым жа годзе Есентукскі раён быў скасаваны[10]

Адміністрацыйны падзел з 1935 года правіць

Уведзена новая сетка раёнаў Паўночна-Каўказскага края і аўтаномных аб’яднанняў, якія ўваходзілі ў яго склад. Замест 17 раёнаў у краі стала 43 раёны, падпарадкаваныя непасрэдна Паўночна-Каўказскаму крайвыканкаму[10]:

Раёны
  • Александрыйска-Абільненскі раён
  • Аляксандраўскі раён
  • Апалонскі раён
  • Арзгірскі раён
  • Архангельскі раён
  • Благадарненскі раён
  • Бурлацкі раён
  • Варанцова-Аляксандраўскі раён
  • Вінадзеленскі раён
  • Гафіцкі раён
  • Георгіеўскі раён
  • Дзмітрыеўскі раён
  • Егарлыкскі раён
  • Есентукскі раён
  • Жалезнаводскі раён
  • Ізабільненскі раён
  • Кіславодскі раён
  • Курсаўскі раён
  • Курскі раён
  • Левакумскі раён
  • Лібкнехтаўскі раён
  • Маздокскі раён
  • Мінералаводскі раён
  • Мітрафанаўскі раён
  • Мядзвежанскі раён
  • Наваселіцкі раён
  • Нагуцкі раён
  • Наурскі раён
  • Новааляксандраўскі раён
  • Нявіннамыскі раён
  • Прыкумскі раён
  • Пятроўскі раён
  • Пяцігорскі раён
  • Савецкі раён
  • Салдата-Аляксандраўскі раён
  • Спіцаўскі раён
  • Старамар’еўскі раён
  • Стаўрапольскі раён
  • Сувораўскі раён
  • Сцяпноўскі раён
  • Труноўскі раён
  • Туркменскі раён
  • Шпакаўскі раён
Аўтаноміі
  • Дагестанская АССР
  • Кабардзіна-Балкарская аўтаномная вобласць
  • Карачаеўская аўтаномная вобласць
  • Паўночна-Асецінская аўтаномная вобласць
  • Чаркеская аўтаномная вобласць
  • Чачэна-Інгушская аўтаномная вобласць
Перайменаваны
  • Мядзвежанскі раён і с. Мядзведжае ў Еўдакімаўскі раён і ў с. Еўдакімаўскае
  • Вінадзеленскі раён — у Іпатаўскі
  • Мітрафанаўскі (былы Дзівенскі) раён — у Апанасянкоўскі
  • Прыкумскі раён — у Будзённаўскі
  • Стаўрапольскі раён — у Варашылаўскі, а г. Стаўрапаль — у г. Варашылаўск
Утвораны

Каясулінскі раён у складзе Дагестанскай АССР.

Адміністрацыйны падзел з 1936 года правіць

Пасля прыняцця Канстытуцыі СССР 1936 года Кабардзіна-Балкарская, Паўночна-Асецінская і Чачэна-Інгушская аўтаномныя вобласці ператвораны ў аўтаномныя Савецкія Сацыялістычныя Рэспублікі і разам з Дагестанскай АССР вылучаны са складу Арджанікідзеўскага края ў самастойныя адміністрацыйна-тэрытарыяльныя ўтварэнні ў РСФСР[10].

Карачаеўская і Чаркеская аўтаномныя вобласці засталіся ў складзе Арджанікідзеўскага края (пераназванага ў 1943 годзе ў Стаўрапольскі край). 12 студзеня 1957 года яны былі аб’яднаны ў Карачаева-Чаркескую аўтаномную вобласць Стаўрапольскага края. У яе былі перададзены Зелянчуцкі, Карачаеўскі і Усць-Джагуцінскі раёны Стаўрапольскага края.

Зноскі

  1. а б в Усесаюзны перапіс насельніцтва 1926 г.. Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2017. Праверана 4 кастрычніка 2010.
  2. а б Дэмаскоп Weekly - Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў.. www.demoscope.ru. Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2018. Праверана 4 мая 2018.
  3. а б в г д е ё ж з Паўднёва-Усходняя вобласць — Паўночна-Каўказскі край (цэнтр Растоў-на-Доне)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2015. Праверана 20 жніўня 2010.
  4. Сусветны гістарычны праект(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2010. Праверана 9 кастрычніка 2010.
  5. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ЧІАССР на 1 студзеня 1941 года Архівавана 30 жніўня 2019. Дзяржаўны архіў Рэспублікі Інгушэціі
  6. Паўночна-Каўказскі — Арджанікідзеўскі — Стаўрапольскі край. Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2017. Праверана 20 кастрычніка 2017.
  7. Закон СССР от 15 января 1938 года «Об изменении и дополнении ст.ст. 22, 23, 26, 28, 29, 49, 77, 70, 78 и 83 Конституции (Основного Закона) СССР». Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2018. Праверана 4 верасня 2018.
  8. Дэмаскоп Weekly - Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў.. demoscope.ru. Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2013. Праверана 17 сакавіка 2017.
  9. Поселенные итоги переписи 1926 года по Северо-Кавказскому краю / Северо-Кавказское краевое статистическое управление — Ростов-на-Дону: Гостипография им. Коминтерна Секкавполиграфтреста, 1929.
  10. а б в г Краткая справка по административно-территориальному делению Ставропольского края с 1920 по 1992 г_.doc Кароткая даведка пра адміністрацыйна-тэрытарыяльныя змены Стаўрапольскага края за 1920—1992 гг.(недаступная спасылка)

Спасылкі правіць