Паўночны марскі шлях

Паўно́чны марскі́ шлях — самы кароткі марскі шлях паміж Еўрапейскай часткай Расіі і Далёкім Усходам, нацыянальная адзіная транспартная камунікацыя Расіі ў Арктыцы.

Маршрут транспартавання грузаў з выкарыстаннем Паўночнага марскога шляху (пазначаны сінім) і альтэрнатыўны шлях, які выкарыстоўвае Суэцкі канал (чырвоны)

Праходзіць па морах Паўночнага Ледавітага акіяна (Баранцава, Карскае, Лапцевых, Усходне-Сібірскае, Чукоцкае) і часткова Ціхага акіяна (Берынгава). Паўночны марскі шлях абмежаваны заходнімі ўваходамі ў новазямельскія пралівы і мерыдыянам, якія праходзяць на поўнач ад мыса Жадання, і на ўсход у Берынгавым праліве ад паралелі 66 градусаў паўночнай шыраты і мерыдыянам 168 градусаў 58 хвілін 37 секунд заходняй даўгаты. Даўжыня Паўночнага марскога шляху ад Карскіх Варот да бухты Правідзення каля 5600 км. Адлегласць ад Санкт-Пецярбурга да Уладзівастока па Паўночным марскім шляху складае звыш 14 тыс. км (праз Суэцкі канал — звыш 23 тыс. км).

Паўночны марскі шлях абслугоўвае парты Арктыкі і буйных рэк Сібіры (увоз паліва, абсталявання, прадуктаў харчавання, вываз лесу, карысных выкапняў).

Альтэрнатыва Паўночным марскім шляху — транспартныя артэрыі, якія праходзяць праз Суэцкі або Панамскі каналы.

У 1939 годзе ў першым паходзе па Паўночнаму марскому шляху прымаў удзел палярны даследчык і акіянолаг М. М. Сомаў[1].

Зноскі