Паўночны флот ВМФ Расіі

Паўночны флот — аператыўна-стратэгічнае аб'яднанне ваенна-марскога флоту Расіі, самы «малады» з усіх ваенных флатоў Расіі. Утвораны 1 чэрвеня 1933 года як Паўночная ваенная флатылія пасля таго, як з Балтыйскага флоту праз Беламорска-Балтыйскі канал перайшлі дзве групы караблёў, у тым ліку тры падводныя лодкі тыпу Д. 11 мая 1937 года флатылія была ператворана ў Паўночны флот.

Паўночны флот ВМФ ВС Расіі
Гады існавання 11 мая 1937
Краіна Сцяг Расіі Расія
Падпарадкаванне Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі
Уваходзіць у Ваенна-Марскі Флот Расійскай Федэрацыі
Тып Ваенна-марскі флот
Дыслакацыя Севераморск
Удзел у Другая сусветная вайна
Халодная вайна
Знакі адрознення Ордэн Чырвонага Сцяга
Камандзіры
Дзеючы камандзір віцэ-адмірал Уладзімір Каралёў
Пункты базавання Паўночнага флоту

Асноўнае месца базавання — ЗАТУ Севераморск. Аснову сучаснага Паўночнага флоту складаюць атамныя ракетныя і тарпедныя падводныя лодкі, ракетаносная і супрацьлодачная авіяцыя, ракетныя, авіяносныя і супрацьлодачныя караблі.

На флоце базуецца адзіныя ў Расіі цяжкі авіяносны крэйсер «Адмірал флоту Савецкага Саюза Кузняцоў» і полк палубнай авіяцыі. Паўночны флот самы моцны з усіх флатоў Расіі.

Склад правіць

  • Цяжкі авіяносны крэйсер — 1
  • Ракетны крэйсер — 2 (і 1 не ў страю)
  • Супрацьлодачны карабель — 13 (і 2 не ў страю)
  • Эскадраны мінаносец — 1 (і 1 не ў страю)
  • Карвет — 1
  • Малы ракетны карабель — 3
  • Тральшчык — 8
  • Дэсантны карабель — 5 (і 1 не ў страю)
  • Атамных падводных лодак — 24 (і 6 не ў страю)
  • Атамных падводных станцый — 6
  • Дызельных падводных лодак — 8