Паўстанне Налівайкі

Паўстанне Налівайкі 1594—1596 гг. — паўстанне казацтва і сялянства ва Украіне і Беларусі пад правадырствам Севярына Налівайкі супраць улады Рэчы Паспалітай.

Тэрыторыі, закранутыя паўстаннем

Ход паўстання правіць

 
«Налівайка ў Магілёве». 1989. А. Панамарэнка. Магілёўскі абласны краязнаўчы музей

У чэрвені 1594 года пасля вяртання з атрадам казакоў з паходу ў Молдавію супраць турак, Севярын Налівайка заклікаў запарожцаў выступіць супраць польскага валадарства ва Украіне. Да паўстанцаў далучыўся атрад казакоў, пад камандваннем Рыгора Лабады. У кастрычніку паўстанцкі рух ахапіў усю Брацлаўшчыну, Кіеўшчыну і Валынь. Казацкае войска, якое налічвала 12 тысяч чалавек, захапіла Кіеў, Гусяцін, Канеў, Бар, Луцк і іншыя гарады. Увосень 1595 года паўстанцы рушылі на Валынь, потым — у Беларусь. Баркулабаўскі летапіс паведамляе, што ў лістападзе 1595 года атрадамі Налівайкам быў захоплены Магілёў, мноства будынкаў было разбурана, многія жыхары забіты[1].

У канцы 1595 года і напачатку 1596 года антыпольскі рух успыхнуў таксама ў Падоллі і часткова ў Галіцыі. На Беларусь на дапамогу паўстанцам рушыў казацкі атрад на чале з гетманам Мацвеем Шаўлам.

У снежні 1595 года ўрад Рэчы Паспалітай накіраваў на прыгнечанне паўстання войска пад камандаваннем Станіслава Жалкеўскага. У канцы студзеня 1596 года Налівайка з невялікім атрадам у 1500 чалавек адступіў на Валынь, а адтуль у Белую Царкву. Там атрады Налівайкі, Шаўлы і Лабады злучыліся і ў бітве пад Белай Царквой разбілі перадавыя атрады шляхецкага войска. Ва ўрочышчы Востры Камень каля Трыполля днём пазней адбылася яшчэ адна бітва. Пасля яе паўстанцы адступілі да Лубнаў, аднак шлях да далейшага адступлення быў адрэзаны новымі харугвамі Кароны.

Увесну 1596 года паўстанцы апынуліся акружанымі перавышаючымі сіламі кароннага войска. Завязалася бітва, якая атрымала вядомасць пад імем Саланіцкі бой. Пасля амаль двухтыднёвай абароны казакоў Жалкеўскі паабяцаў рэестроўцам, узначаленым Рыгорам Лабадой, амністыю ў выпадку складання зброі. Даведаўшыся пра перамовы казацкага старшыны з Жалкеўскім, паўстанцы западозрылі Лабаду ў здрадзе і забілі яго. Аднак атрад старшыны 28 мая 1596 схапіла Налівайку, Шаўлу і іншых правадыроў паўстання і выдаў іх палякам. Падчас перамоў польскае войска раптоўна напала на казацкі лагер. Тысячы паўстанцаў разам з жонкамі і дзецьмі былі забіты. Толькі невялікі атрад казакоў на чале з К. Крэмпскім здолеў вырвацца з акружэння і адступіць на Запарожжа. Налівайка і шасцёра іншых правадыроў паўстання былі адпраўлены ў Варшаву, дзе яны 11 красавіка 1597 года пасля жорсткіх катаванняў былі пакараны смерцю.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Справочник по истории Украины. — 2-е издание. — Киев, 2001.

Спасылкі правіць