Па кім звоніць звон

«Па кім звоніць звон» (англ.: For Whom the Bell Tolls) — ваенны раман амерыканскага пісьменніка Эрнэста Хемінгуэя, апублікаваны ў 1940 годзе. У рамане распавядаецца гісторыя Роберта Джордана, амерыканскага добраахвотніка ў шэрагах рэспубліканцаў падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Раман расцэньваюць як адзін з лепшых у спадчыне аўтара[1], ён быў кандыдатам на Пулітцэраўскую прэмію 1941 года.

Па кім звоніць звон
For Whom the Bell Tolls
Жанр раман
Аўтар Эрнэст Хемінгуэй
Мова арыгінала англійская
Дата напісання 1939–1940
Дата першай публікацыі 21 кастрычніка 1940
Выдавецтва Charles Scribner's Sons[d]
Пераклад на беларускую 1991
Перакладчык Вадзім Небышынец
Папярэдні The Fifth Column and the First Forty-Nine Stories[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хемінгуэй пачаў пісаць «Па кім звоніць звон» у 1939 годзе, працуючы на Кубе і ў ЗША. Праца над творам была скончана ў ліпені 1940 года, а ў кастрычніку яна была апублікаваная выдавецтвам Charles Scribner's Sons накладам у 75 тысячаў асобнікаў. Асновай для рамана стаў асабісты вопыт аўтара, набыты, калі ён працаваў у Іспаніі журналістам. Раман адразу ж атрымаў вядомасць, стаў кнігай месяца.

Эліграфам пісьменнік узяў словы англійскага паэта XVII ст. Джона Дона: «Няма чалавека, які быў бы, як востраў, сам па сабе: кожны чалавек ёсць частка Мацерыка, частка Сушы, і калі Хваляй знясе ў мора Берагавы Уцёс, меншай стане Еўропа, і тое ж будзе, калі змые край Мыса або разбурыць Замак твой ці Сябра твайго; смерць кожнага Чалавека прымяншае і мяне, бо я адзіны з усім Чалавецтвам, а таму не пытайся ніколі, па кім звоніць Звон: ён звоніць па Табе». Галоўны герой рамана, амерыканец Роберт Джордан, са зброяй у руках абараняе іспанскую рэспубліку і гіне, перакананы: «Свет — добрае месца, і за яго варта змагацца…».

На беларускую мову твор быў перакладзены Вадзімам Небышынцам і выдадзены ў 1991 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура».

Зноскі правіць

  1. Southam, B.C., Meyers, Jeffrey (1997). Ernest Hemingway: The Critical Heritage. New York: Routledge. с. 35-40, 314—367.

Літаратура правіць

  • Эрнэст Хемінгуэй. Па кім звоніць звон: Раман: 3 англ. / Пер., прадм. і камент. В. Небышынца. — Мн.: Маст. літ., 1991. — 477 с., л. іл. — (Скарбы сусвет. літ.). ISBN 5-340-00741-3