«Пе́ле Заваё́ўнік» (дацк.: Pelle Erobreren, шведск.: Pelle erövraren) — дацка-шведскі драматычны фільм Біле Аўгуста, які выйшаў на экраны ў 1987 годзе[14]. Экранізацыя аднайменнага рамана Марціна Андэрсена-Нексё. Галоўныя ролі выканалі Пеле Венегар і Макс фон Сюдаў.

Пеле ЗаваёўнікM:
дацк.: Pelle Erobreren
Жанр гісторыя сталення[d], драматычны фільм і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія SF Studios[d], Per Holst Filmproduktion[d] і Odyssey Entertainment[d]
Працягласць 157 хв.
Краіна
Мова шведская мова і дацкая мова
Год 25 снежня 1987[1], 26 снежня 1987[2], 21 снежня 1988[3] і 23 сакавіка 1989[4]
IMDb ID 0093713

Прэм’ера карціны адбылася 13 снежня 1987 года ў Даніі[15]. У маі 1988 года фільм быў паказаны ў межах конкурснай праграмы 41-га Канскага кінафестывалю, дзе быў удастоена галоўнай узнагароды — Залатой пальмавай галіны[16]. Апроч таго фільм атрымаў больш за 20 кінематаграфічных узнагарод, сярод якіх «Залаты глобус» і «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове[16].

У 2006 годзе фільм «Пеле Заваёўнік» стаў адным з дванаццаці фільмаў, што былі ўключаны ў Дацкі культурны канон — пералік твораў мастацтва, прызнаных найважнейшай часткай дацкай культурнай спадчыны[17].

Сюжэт правіць

Дзеянне фільма адбываецца на дацкай ферме на востраве Борнхальм ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў. Ласэ, пажылы ўдавец-фермер, разам з сынам Пеле на эмігранцкім судне пакідаюць абяднелыя паўднёвыя раёны Швецыі і адпраўляюцца на дацкі востраў Борнхальм, пра які яны марылі, як пра Зямлю Абяцаную. На Борнхальме Ласэ ўладкаваўся на самую нізкааплатную працу на ферме. Пеле на працягу двух гадоў пастаянна падвяргаецца знявагам і прыніжэнням, як замежнік. Аднак, сталеючы, ён не адчайваецца і спадзяецца дасягнуць лепшага жыцця, пра якое марыў з бацькам яшчэ ў Швецыі.

Акцёрскі склад правіць

Зноскі правіць

  1. http://www.sfi.se/sv/svensk-filmdatabas/Item/?itemid=15913&type=MOVIE&iv=Story
  2. http://www.danskefilm.dk/film/85.html
  3. http://www.boxofficemojo.com/movies/?id=pelletheconqueror.htm
  4. https://www.vdfkino.de/ Праверана 17 ліпеня 2019.
  5. http://www.imdb.com/title/tt0093713/ Праверана 15 красавіка 2016.
  6. а б в http://stopklatka.pl/film/pelle-zwyciezca Праверана 15 красавіка 2016.
  7. а б в г д е ё https://web.archive.org/web/20200322202556/https://europeanfilmawards.eu/en_EN/film/pelle-the-conqueror.4959 Праверана 22 сакавіка 2020.
  8. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=37988.html Праверана 15 красавіка 2016.
  9. а б в г д е ё ж http://www.bbfc.co.uk/releases/pelle-conqueror-film Праверана 15 красавіка 2016.
  10. а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt0093713/fullcredits Праверана 15 красавіка 2016.
  11. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с Danish Film Database
  12. а б http://www.interfilmes.com/filme_17747_pelle.o.conquistador.html Праверана 15 красавіка 2016.
  13. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  14. Pelle erobreren — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 кастрычніка 2019.
  15. Pelle erobreren — Release Info (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 кастрычніка 2019.
  16. а б Pelle erobreren — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 17 кастрычніка 2019.
  17. Kulturkanon // Kulturkontakten. — 2006. — В. 1. — С. 38. — ISSN 0907-1156.