Перавалочна, Перавалачна — возера ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Аршыца, за 24 км у напрамку на поўнач ад горада Орша, за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Лісоўскія.

Перавалочна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 162,7[1] м
Даўжыня 0,52 км
Шырыня 0,3 км
Плошча 0,13 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,42 км
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Перавалочна (Беларусь)
Перавалочна
Перавалочна
Перавалочна (Віцебская вобласць)
Перавалочна
Перавалочна
Map

Плошча паверхні возера 0,13 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,42 км. Катлавіна выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя. Возера слаба зарастае. Бяссцёкавае.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць