Перавязка, Перагузна (Vormela peregusna) — млекакормячая жывёла сямейства куніцавых атрада драпежных. Пашырана ў паўднёва-усходняй Еўропе і Азіі. Жыве пераважна ў стэпах, паўпустынях і пустынях (акрамя Аравійскага паўвострава), у норах. Начная жывёла.

Перавязка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vormela peregusna (Güldenstädt, 1770)

Арэал

выява

Ахоўны статус
Знаходзяцца ва ўразлівым становішчы
Уразлівыя
IUCN 3.1 Vulnerable : / 29680

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  621958
NCBI  300627
EOL  328043
FW  367289

Даўжыня цела да 35 см, хваста да 20 см. Тулава тонкае, падоўжанае, ногі кароткія. Хвост пушысты. Афарбоўка яркая, стракатая — на жоўтым фоне рыжыя або бурыя плямы. Корміцца пераважна грызунамі. Нараджае да 8 дзіцянят.

Зноскі

Літаратура правіць