Ператуць

рака ў Беларусі

Перату́ць — рака ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Уса (басейн Нёмана).

Ператуць
Характарыстыка
Даўжыня 44 км
Басейн 344 км²
Расход вады 2,2 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,4 км на паўночны захад ад вёскі Лучыцы
 • Каардынаты 53°41′33″ пн. ш. 26°55′37″ у. д.HGЯO
Вусце Уса
 • Месцазнаходжанне каля вёскі Кухцічы
 • Вышыня каля 164[1] м
 • Каардынаты 53°28′09″ пн. ш. 27°07′26″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Уса → Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіён Мінская вобласць
Раёны Дзяржынскі раён, Уздзенскі раён
physical
Ператуць
Ператуць
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 44 км, з іх 36 км на тэрыторыі Дзяржынскага раёна. Плошча вадазбору 344 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Сярэдні расход вады 2,2 м³/с.

Выток ракі знаходзіцца за 1,4 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Лучыцы Дзяржынскага раёна[2]. Упадае ва Усу каля вёскі Кухцічы Уздзенскага раёна. Вадазбор на паўднёвых схілах Мінскага ўзвышша. Даліна ракі пераважна невыразная, месцамі трапецападобная. Пойма роўная, месцамі парослая хмызняком. Рэчышча шырынёй 8—15 м. Берагі пясчана-тарфяністыя, вышынёй да 1 м. У сярэднім цячэнні берагі ракі зліваюцца са схіламі даліны. Прытокі: Самацеч, Карачунка, Не́цечка (Нецеч)[3], ручай без назвы (злева), Сініцкая, Еленка (справа)[2].

Каля ракі вёскі Касілавічы, Воўка, Новая Рудзіца, Касілавічы, Клыпаўшчына, Мікулічы, Рудня, Чурылы, Клачкі, Гарадзішча, Гарбузы, Логавішча, пасёлак Клачкі, пасёлак Энергетыкаў, аграгарадок Негарэлае (Дзяржынскі раён), вёска Лісаўшчына (Уздзенскі раён).

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-91. Выданне 1979 г.
  2. а б Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016.
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 16.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць