Пераця́ткі[1] (трансліт.: Pieraciatki, руск.: Перетятки) — вёска ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Путчынскага сельсавета.

Вёска
Перацяткі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
22 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1716
Аўтамабільны код
5
Перацяткі на карце Беларусі ±
Перацяткі (Беларусь)
Перацяткі
Перацяткі (Мінская вобласць)
Перацяткі

Геаграфія правіць

Размешчана за 14 км ад Дзяржынска, 16 км ад чыгуначнай станцыі Койданава.

Гісторыя правіць

Вядома з XVI стагоддзя. Паводле інвентара Старынскай (Старынкаўскай) воласці 1589 года сяло, мела 20 валок зямлі. Уваходзіла ў склад Менскага ваяводства Рэчы Паспалітай. З 1793 года ў Старынскай (Старынкаўскай) воласці Мінскага павета. Належала Радзівілам, уваходзіла ў Койданаўскае староства (пазней Койданаўскае графства) магнатаў Радзівілаў.

Насельніцтва правіць

  • 20 стагоддзе: 1998 год — 13 двароў, 43 жыхары; 1999 год — 47 жыхароў
  • 21 стагоддзе: 1 студзеня 2004 года — 18 двароў, 38 жыхароў; 2010 год — 22 жыхары

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Перацяткі // Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / рэд. кал. Л.М. Драбовіч і інш.; рэд.-уклад. А.І. Валахановіч. — Мн.: БелТА, 2004.— С. 687.

Спасылкі правіць