Перніла Сталфельт

Перніла Сталфельт (нар. 22 лютага 1962, Упсала, Швецыя) — шведская дзіцячая пісьменніца і ілюстратар.

Перніла Сталфельт
шведск.: Pernilla Stalfelt
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 лютага 1962(1962-02-22)[1] (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Sven Olov Stalfelt[d]
Маці Ann-Marie Stalfelt[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, ілюстратарка
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яна набыла рэпутацыю як пісьменніца, якая паспяхова тлумачыць складаныя паняцці дзецям на іх роднай мове. Лаўрэат Прэміі імя Астрыд Ліндгрэн.

Біяграфія правіць

Перніла Сталфельт нарадзілася ў Упсале, але вырасла бліз Эрэбру. Яе бацькамі былі журналіст Свен Олаў Сталфельт і галоўны ўрач Ан-Мары Сталфельт. Чытанне кніг Барбры Ліндгрэн дало Перніле натхненне стаць дзіцячым пісьменнікам. Ад свайго бацькі яна атрымала жаданне пісаць, а ад маці цікавасць да натуральных навук і чалавечага цела.

Пасля заканчэння сярэдняй школы яна вучылася ў Упсальскім універсітэце. Пазней яна стала мастацкім педагогам у Музеі сучаснага мастацтва ў Стакгольме[2]. Праца там уплывала на яе аўтарства блізкасцю да дзяцей, але таксама і ў форме выстаў, якія спарадзілі кніжныя ідэі[3].

Кар’ера правіць

Сталфельт была заўважаная ў 1996 годзе, калі яна прадставіла першую серыю як гумарыстычных, так і сур’ёзных кніг з малюнкамі[4].

Перніла займалася ў кожнай кнізе тэмай, якая цікавіць дзяцей, напрыклад: каханне, смерць, гвалт, жыццё, страх і іншыя. Першая кніга Сталфельт мела назву «Кніга валасоў», а самая папулярная работа з гэтай серыі мае назву «Кніга Смерці»[5]. Некаторыя з яе кніг знаходзяцца ў верхніх спісах самых запазычаных у бібліятэцы. Ідэі пісьменніцы маюць шырокае распаўсюджванне ў школах сістэмы Мантэсоры[6].

 
У 2012 годзе пасля трагедыі на востраве Уцёя пісьменніца напісала кнігу «Vem är du?» (Хто ты?)

З нагоды 20-годдзя Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці ў 2009 годзе Перніла Сталфельт напісала і праілюстравала кнігу «Hurrraa!!! All barns rätt» (Усе правы дзяцей). Яна распаўсюджвалася с дапамогай McDonald’s, калі кнігу клалі ў хэпі-міл. Кніга ўяўляе сабой версію Канвенцыі аб правах дзяцей, якую самі дзеці могуць прыняць блізка да сэрца і зразумець. Выданне таксама было распаўсюджана сярод усіх членаў парламента Швецыі.

Пасля трагедыі на востраве Уцёя, які стаў сумна вядомы пасля нападу Андэрса Брэйвіка на маладзёжны лагер, пісьменніца напісала кнігу «Vem är du?» (Хто ты?), дзе тэмай былі падабенства, адрозненні і талерантнасць людзей[6].

Сталфельт з’яўляецца сябрам Шведскай дзіцячай кніжнай акадэміі[3].

Узнагароды правіць

Перніла Сталфельт атрымала шэраг літаратурных прэмій.

  • 1997 — Elsa Beskow-plaketten
  • 2001 — Expressens Heffaklump för Kärleksboken
  • 2004 — Astrid Lindgren-priset för sitt författarskap (прэмія Астрыд Ліндгрэн за аўтарства)
  • 2004 — Bokjuryns 3:e pris för Mamman som aldrig bestämde, som hon illustrerade
  • 2005 — Klax-Award (першы замежны лаўрэат нямецкай культурнай прэміі)
  • 2006 — Bokjuryns 2:a pris för Köttbullematchen
  • 2007 — NA:s kulturpris för sitt författarskap

Абраная бібліяграфія правіць

  • Стальфельт, Перінла (2002). Кніга смерці. Groundwood Books. ISBN 978-0-88899-482-0.
  • Стальфельт, Перніла (2002). Кніга кахання. Groundwood Books. ISBN 978-0-88899-455-4.

Беларускія пераклады правіць

  • Кніжка пра смерць / тэкст і малюнкі Пэрнілы Стальфэльт. — Мінск : Зміцер Колас, 2014. — [25] с.

Зноскі