Перпіньян (фр.: Perpignan, катал.: Perpinyà)  — горад у Францыі, на рацэ Тэт, адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Усходнія Пірэнеі. Гістарычна з’яўляўся галоўным горадам правінцыі Русільён. Размешчаны за 13 км ад берага Міжземнага мора і за 31 км на поўнач ад франка-іспанскай мяжы. Насельніцтва 116 700 чал. (2004).

Горад
Перпіньян
фр.: Perpignan
Герб[d]
Герб[d]
Краіна
Рэгіён
Дэпартамент
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
Плошча
  • 68,07 км²[2]
Вышыня цэнтра
100 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
116700 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
468
Паштовы індэкс
66000
Афіцыйны сайт
Перпіньян на карце Францыі
Перпіньян (Францыя)
Перпіньян

Гісторыя правіць

Размешчаны на ўрадлівай раўніне горад з даўніх часоў лічыўся цэнтрам мясцовага вінаробства. Горад упершыню быў згаданы ў 927 годзе. Графы русільёнскія абралі яго сваёй рэзідэнцыяй і кіравалі Перпіньянам да 1172 года, пасля чаго яго атрымалі ў спадчыну графы барселонскія. Пры ажыццёўленым Хаймэ I падзеле каталонскіх зямель Перпіньян разам з Балеарскімі астравамі дастаўся малодшаму, Хаймэ II, і ў 12761344 гадах горад служыў сталіцай гэтага гаспадара і двух яго нашчадкаў.

У XVII стагоддзі, калі Францыя сутыкнулася з Іспаніяй у спрэчцы за ўладанне Русільёнам, Перпіньян быў ператвораны ў крэпасць. Паводле Пірэнейскага міру 1659 годзе горад быў пакінуты за Людовікам XIV. У XIX стагоддзі струхлелыя гарадскія сцены былі знесены за непатрэбнасцю. У 1936 годзе ў Перпіньян хлынулі ўцекачы з Іспаніі, дзе бушавала грамадзянская вайна. Пасля 1960 года тут сяліліся французы з паўночнаафрыканскіх калоній[3].

Славутасці правіць

 
Кожную гарачую пятніцу па вуліцах горада ідзе працэсія людзей у чорных каўпаках.

Візітнай карткай Перпіньяна лічыцца маленечкі форт Le Castillet, пабудаваны ў 1368 годзе і цяпер адкрыты для турыстаў у якасці музея. За бастыёнамі знакамітай Перпіньянскай цытадэлі часоў «старога рэжыму» хаваецца адноўлены ў апошні час палац сярэднявечных каралёў Маёркі. Сабор св. Іаана, закладзены ў 1324 годзе каралём Санча, будаваўся галоўным чынам у XV і XVI стагоддзях. Старадаўні марскі трыбунал (Loge de Mer) з часам быў перабудаваны ў тэатр.

З мастацкіх помнікаў увагу турыстаў прыцягвае Перпіньянскі вакзал, дэкараваны самім Сальвадорам Далі, які выпрабаваў у ім «прыступ касмаганічнага экстазу». У музеі Рыго выстаўлены палотны як самога гэтага мастака, так і майстроў каталанскага прымітыву.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. а б France BleuRadio France, 1980. Праверана 2 лістапада 2020.
  2. а б база даных аб французскіх камунахInstitut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  3. Perpignan: Артыкул з Encyclopædia Britannica
  4. Jumelage Perpignan – BarceloneCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 28 лістапада 2020.
  5. Jumelage Perpignan – HanovreCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 29 лістапада 2020.
  6. Jumelage Perpignan – GéroneCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 29 лістапада 2020.
  7. Jumelage Perpignan – CatalogneCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 29 лістапада 2020.
  8. Jumelage PerpignanCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 29 лістапада 2020.
  9. Jumelage Perpignan – HanovreCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 28 лістапада 2020.
  10. Jumelage Perpignan – LleidaCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 29 лістапада 2020.
  11. Jumelage Perpignan – Lac CharlesCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 28 лістапада 2020.
  12. Jumelage Perpignan – Ma'alot-TarshihaCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 29 лістапада 2020.
  13. Mostaganem : jumelage avec PerpignanLe Quotidien d'Oran, 2010. Праверана 29 лістапада 2020.
  14. Jumelage Perpignan – SarasotaCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 28 лістапада 2020.
  15. Jumelage Perpignan – TaviraCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 29 лістапада 2020.
  16. Jumelage Perpignan – FiguerasCommission nationale de la coopération décentralisée. Праверана 29 лістапада 2020.

Спасылкі правіць