Персеідыметэорны паток, які штогод з'яўляецца ў жніўні з боку сузор'я Персея.

Метэорны паток

Знічка з Персеід (12 жніўня 2016)
Перыяд актыўнасці 17 ліпеня — 24 жніўня
Дата максімуму актыўнасці 12 жніўня
Каардынаты радыянта α = 48°, δ = +58°
Зенітны часавы лік 100
Назіраемая хуткасць 59 км/с
Год адкрыцця 1834
Родапачынальнік 109P/Свіфта — Тутля

Утвараецца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часціц, выпушчаных каметай Свіфта-Тутля  (англ.). Сама камета, ядро якой дасягае 26 км у дыяметры, набліжаецца да Зямлі раз на 135 гадоў (апошні раз — у 1992). Аднак праз шлейф пакінутых ёю пылавых часціц Зямля праходзіць штогод. Драбнюткія часціцы, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы на вышыні прыблізна 80-100 км. Так утвараецца знічкавы дождж, спачатку ён «праліваецца» з найбольшай сілай, затым паступова слабее. Паток праяўляе актыўнасць з 17 ліпеня па 24 жніўня, прычым максімум прыходзіцца звычайна на 12 жніўня. Колькасць метэораў звычайна дасягае 60 у гадзіну. Для патоку Персеіды характэрная хуткасць падзення каля 50-60 км/с. Таму маленькія часціцы, валодаючы каласальнай энергіяй, успыхваюць.

Спасылкі правіць