Першамайскі сельсавет (Бярозаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Першама́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Першамайская.

Першамайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бярозаўскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Першамайская
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 802
Першамайскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Блудзенскі сельсавет у складзе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Блудзень. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Нарутавіцкага сельсавета[1]. 14 красавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кабакоўскага сельсавета, з часткі сельсавета ўтвораны Асавецкі сельсавет (9 населеных пунктаў: Аніцавічы, Асавецкія, Асаўцы, Варажбіты, Касілавічы, Крываблоты, Міхнавічы, Нарутавічы і Плехаўшчына)[2]. 30 ліпеня 1964 года цэнтр сельсавета, вёска Блудзень, перайменавана ў Першамайскую[3]. 1 жніўня 1964 года сельсавет перайменаваны ў Першамайскі[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 8 населеных пунктаў[5].


Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2802 чалавекі[6], з іх 92,4 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 2,1 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 16. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 чэрвеня 2015. Праверана 19 чэрвеня 2021.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.