Першамайскі сельсавет (Драгічынскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Першама́йскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Першае Мая.

Першамайскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Драгічынскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Першае Мая
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 8 сакавіка 1960

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года ў склад сельсавета з Літоўскага сельсавета Драгічынскага раёна перададзена вёска Пігановічы[1]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Драгічынскага раёна. 8 сакавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Антопальскага пассавета[2].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.