Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017 (27-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2017-га года.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2017
27-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 8 красавіка11 лістапада
Колькасць удзельнікаў 16
      Гарады 14
      Стадыёны 21
Прызавыя месцы
Чэмпіён Прамень (Мінск) (1-ы раз)
Другое месца Смалявічы-СТІ
Трэцяе месца Тарпеда (Мінск)
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 100 400  (418 за гульню)
Згуляна матчаў 240
Забіта галоў 682  (2.84 за гульню)
Бамбардзір(ы) Юрый Казлоў (Прамень)  (16 мячоў)
← 2016
2018 →

Турнір прайшоў ва ўпартай барацьбе за прызавыя месцы. Першую палову чэмпіянату ўпэўнена правёў клуб «Смалявічы-СТІ», які са значным адрывам займаў першы радок, аднак шэраг паражэнняў у другой палове сезону дазволіў канкурэнтам скараціць адставанне. У канцы сезону барацьбу за дзве пуцёўкі ў Вышэйшую лігу працягвалі чатыры каманды: сталічныя «Прамень» і «Тарпеда», «Смалявічы-СТІ» і гомельскі «Лакаматыў». Упэўнены фініш (9 перамог запар) дазволіў атрымаць перамогу ў турніры мінскаму «Промню», які пачынаў турнір са штрафам у 10 ачкоў. Другое месца занялі «Смалявічы-СТІ», якія таксама трапілі ў Вышэйшую лігу.

Склад удзельнікаў правіць

У параўнанні з сезонам 2016, калі колькасць удзельнікаў часова скарацілася да 14, у сезоне 2017 зноў прымалі ўдзел 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2016 («Гомель» і «Дняпро») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Белшына» і «Граніт». Апошні клуб Першай лігі 2016 «Ашмяны» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2017 атрымалі «Хваля», «Асіповічы» і «Клецк». У студзені 2017 года была зацверджана схема ратацыі: па дзе найлепшыя каманды наўпрост пераходзяць з Другой лігі ў Першую і з Першай у Вышэйшую, па столькі ж каманд выбывае ў адваротным кірунку[1].

Аднак «Асіповічы» і «Клецк», не маючы спачатку дастатковых сродкаў на ўдзел у Першай лізе, доўгі час вагаліся наконт удзелу. У выніку, «Асіповічы» заявіліся ў Першую лігу, а «Клецк» вырашыў застацца ў Другой лізе. Яму на змену былі запрошаны «Нёман-Агра» і «Маладзечна-ДЮСШ-4», амаль перад самым пачаткам Першай лігі стаўбцоўскі клуб пацвердзіў свой удзел у турніры.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам правіць

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу правіць

Клубы, якія пакінулі Першую лігу правіць

  • «Гомель» (1-е месца ў Першай лізе 2016, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Дняпро» (2-е месца ў Першай лізе 2016, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Ашмяны» (14-е месца ў Першай лізе 2016, вылет у Другую лігу)

Перайменаванні клубаў правіць

Клубы-ўдзельнікі правіць

Клуб Горад Месца ў сезоне 2016 Стадыён Умяшчальнасць
Асіповічы Асіповічы 22 у Другой лізе «Юнацтва» 2500
Баранавічы Баранавічы 13 «Лакаматыў» 3750
Белшына Бабруйск -15 у Вышэйшай лізе «Спартак»
імя Пракапенкі
3700
1500
Граніт Мікашэвічы -16 у Вышэйшай лізе «Палессе», Лунінец 3090
Лакаматыў Гомель 03 «СДЮШАР-8
«Лакаматыў»
1500
750
Ліда Ліда 06 «Старт»
«Юнацтва»
2960
2965
Нёман-Агра Стоўбцы 24 у Другой лізе «Юнацтва» 0650
Орша Орша 07 «ЦСК 2582
Прамень Мінск 04 «Алімпійскі» 1500
Слонім-2017 Слонім 11 «Юнацтва» 2220
Смалявічы-СТІ Смалявічы 08 «Азёрны»
«Акцябрскі»
1600
400
Смаргонь Смаргонь 05 «Юнацтва» 3200
Тарпеда Мінск 09 «Тарпеда» 5200
Хваля Пінск 21 у Другой лізе «Хваля» 3136
Хімік Светлагорск 12 «Папернік»
«Хімік»
2500
1500
Энергетык-БДУ Мінск 10 «РЦАР-БДУ 1500

Турнірная табліца правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А Заўвагі
1 Прамень (Мінск) 30 22 7 1 73  22 +51 631   Выхад у Вышэйшую лігу
2 Смалявічы-СТІ 30 18 4 8 46  22 +24 58
3 Тарпеда (Мінск) 30 17 6 7 60  29 +31 57
4 Лакаматыў (Гомель) 30 17 6 7 49  36 +13 57
5 Белшына (Бабруйск) 30 14 7 9 56  30 +26 472
6 Энергетык-БДУ (Мінск) 30 12 8 10 39  30 +9 44
7 Хваля (Пінск) 30 13 4 13 48  48 0 43
8 Граніт (Мікашэвічы) 30 14 4 12 42  37 +5 403
9 Хімік (Светлагорск) 30 9 10 11 35  42 −7 37
10 Орша 30 10 7 13 48  48 0 37
11 Слонім-2017 30 10 7 13 33  46 −13 37
12 Баранавічы 30 7 10 13 34  47 −13 31
13 Смаргонь 30 6 11 13 34  50 −16 29
14 Ліда 30 6 10 14 28  39 −11 28
15 Асіповічы 30 6 7 17 30  62 −32 25   Вылет у Другую лігу
16 Нёман-Агра (Стоўбцы) 30 3 4 23 27  94 −67 13

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

  • 1 З «Промня» зняты 10 ачкоў за ўдзел ігракоў клуба ў дагаварных матчах у сезоне 2016.
  • 2 З «Белшыны» зняты 2 ачка за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.
  • 3 З «Граніта» зняты 6 ачкоў за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.

Вынікі матчаў правіць

Дома / На выездзе1 АСІ БАР БШЫ ГМІ ЛГМ ЛІД НСТ ОРШ ЛУЧ СЛО СМЛ СМГ ТМН ХВА ХСВ БДУ
Асіповічы 2:0 2:2 0:1 1:2 0:2 3:2 1:1 1:1 2:0 1:2 1:1 1:2 1:0 1:1 0:2
Баранавічы 1:1 1:0 1:1 1:4 3:2 3:1 1:1 2:4 0:1 0:1 0:1 0:3 3:0 1:1 0:1
Белшына 3:0 0:3 1:2 1:2 2:1 7:0 3:1 1:2 0:0 1:0 4:1 0:0 4:0 0:0 1:0
Граніт 2:0 2:1 2:1 0:3 1:1 2:1 0:1 3:1 1:3 0:1 4:1 1:2 0:1 2:1 0:0
Лакаматыў 3:0 3:0* 1:0 1:1 4:1 3:0 2:2 0:2 1:0 1:1 1:0 0:3 2:0 0:0 0:3
Ліда 3:1 0:0 0:2 2:0 1:2 2:0 0:0 0:2 1:1 1:0 1:1 1:1 0:1 1:0 0:1
Нёман-Агра 0:0 0:1 2:10 0:5 1:2 1:1 3:6 0:5 2:3 0:3 3:1 3:3 2:1 2:0 1:2
Орша 2:4 0:0 0:1 2:0 5:1 3:1 3:0 1:2 1:2 1:3 0:2 1:1 0:1 2:0 1:0
Прамень 9:0 6:1 1:1 1:0 3:1 1:0 4:0 3:2 2:1 1:0 1:1 2:0 6:1 4:1 1:1
Слонім-2017 3:2 3:3 1:1 2:1 1:2 1:0 3:0 1:4 0:2 1:0 1:1 2:0 0:1 0:1 0:0
Смалявічы-СТІ 3:0 2:1 1:1 2:1 3:0 3:1 3:0 4:0 3:3 1:0 0:1 0:1 3:2 2:3 1:0
Смаргонь 1:2 3:4 0:1 1:3 0:1 1:1 1:1 0:3 0:0 8:0 0:0 2:2 1:1 1:3 1:0
Тарпеда 5:1 1:0 1:3 5:0 3:2 1:1 5:0 2:1 0:1 3:0 1:0 6:0 3:1 0:1 3:0*
Хваля Пінск 4:1 2:2 2:1 1:2 1:3 4:2 2:0 5:1 0:1 3:2 0:1 4:0 2:3 3:1 2:0
Хімік 2:0 0:0 1:3 0:3 1:1 1:1 2:0 4:2 1:2 0:0 0:2 1:1 2:0 2:2 3:0
Энергетык-БДУ 2:1 1:1 3:1 0:2 1:1 1:0 8:2 1:1 0:0 3:1 0:1 1:2 1:0 1:1 6:2

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 11 лістапада 2017
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
* У матчы «Тарпеда» — «Энергетык-БДУ» (арыгінальны вынік 0:0) гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (3:0) за ўдзел у матчы іграка, які не меў на гэта права.
У матчы «Лакаматыў» — «Баранавічы» гаспадарам прысуджана тэхнічная перамога (3:0) па прычыне няяўкі гасцей.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Статыстыка гульцоў правіць

Бамбардзіры правіць

Гулец Клуб Галы
1   Юрый Казлоў Прамень 16
2   Валерый Гарбачык Смалявічы-СТІ 15
-   Леанід Ханкевіч Прамень 15
4   Аляксей Рудзянок Нёман-Агра / Смаргонь 14
-   Аляксей Хадневіч Орша 14
6   Сяргей Валадзько Хваля 12
-   Павел Забелін Граніт 12
8   Мікіта Пацко Тарпеда 11
-   Ян Сянкевіч Граніт 11
-   Кірыл Сідарэнка Лакаматыў 11
-   Дзмітрый Тамела Тарпеда 11
-   Арцём Фядзянін Асіповічы 11

Крыніца: Football.By

Зноскі

Спасылкі правіць