Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 (28-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2018 года.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018
28-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 6 красавіка10 лістапада
Колькасць удзельнікаў 15
      Гарады 15
      Стадыёны 15
Прызавыя месцы
Чэмпіён Славія-Мазыр (3-і раз)
Другое месца Энергетык-БДУ (Мінск)
Трэцяе месца Белшына (Бабруйск)
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 101 300  (482 за гульню)
Згуляна матчаў 210
Забіта галоў 556  (2.65 за гульню)
Бамбардзір(ы) Усевалад Садоўскі (Энергетык-БДУ)  (21 мяч)
← 2017
2019 →

Неўзабаве пасля пачатку турніру ў шэрагі лідараў са значным адрывам выйшлі тры каманды: мазырская «Славія», мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйская «Белшына», якія і павялі асноўную барацьбу за два месцы, якія давалі права на выхад у Вышэйшую лігу. Барацьба паміж лідарамі ішла з пераменным поспехам, вырашальнай аказалася перамога «Славіі» над «Белшынай» у 27 туры (за чатыры туры да канца турніру) з лікам 2:0. Дзякуючы перамозе мазырскі клуб выйшаў на першае месца і за тур да фінішу стаў пераможцам турніру. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння. Другое месца заняў сталічны «Энергетык-БДУ», які таксама трапіў у Вышэйшую лігу.

Склад удзельнікаў правіць

Гэтак жа, як і ў сезоне 2017, планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2017 («Прамень» і «Смалявічы-СТІ») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Славія-Мазыр» і «Нафтан». Апошнія клубы Першай лігі 2017 «Асіповічы» і «Нёман-Агра» выбылі з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2018 атрымалі ЮАС і «Чысць».

Аднак у сакавіку 2018 года, пасля выключэння з Вышэйшай лігі «Крумкачоў», месца ў элітным дывізіёне атрымала таксама мінскае «Тарпеда», якое ў сезоне 2017 заняла трэцяе месца ў Першай лізе. Колькасць удзельнікаў Першай лігі 2018 такім чынам скарацілася да 15, і, нягледзячы на магчымасць заняць свабоднае месца клубам Другой лігі («Ашмяны-БДУФК», «Клецк», «Спутнік», «Маладзечна-ДЮСШ-4»), сезон пачаўся ў складзе 15 каманд.

Неўзабаве пасля зацвярджэння складу лігі на сезон была прынята схема ратацыі: па дзе найлепшыя каманды наўпрост пераходзяць з Другой лігі ў Першую і з Першай у Вышэйшую, дзве каманды выбываюць з Вышэйшай у Першую лігу, а з Першай у Другую — адна.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам правіць

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу правіць

  • «Славія» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2017)
  • «Нафтан» (16-е месца ў Вышэйшай лізе 2017)
  • ЮАС (1-е месца ў Другой лізе 2017)
  • «Чысць» (2-е месца ў Другой лізе 2017)

Клубы, якія пакінулі Першую лігу правіць

  • «Прамень» (1-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Смалявічы-СТІ» (2-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Тарпеда» (3-е месца ў Першай лізе 2017, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Асіповічы» (15-е месца ў Першай лізе 2017, вылет у Другую лігу)
  • «Нёман-Агра» (16-е месца ў Першай лізе 2017, вылет у Другую лігу)

Клубы-ўдзельнікі правіць

Клуб Горад Месца ў сезоне 2017 Стадыён Умяшчальнасць
Баранавічы Баранавічы 12 «Лакаматыў» 3750
Белшына Бабруйск 05 «Спартак»
імя Пракапенкі
3700
1500
Граніт Мікашэвічы 08 «Палессе», Лунінец 3090
Лакаматыў Гомель 04 «Лакаматыў» 750
Ліда Ліда 14 «Старт»
«Юнацтва»
2960
2965
Нафтан Наваполацк -16 у Вышэйшай лізе «Атлант» 4500
Орша Орша 10 «Гарадскі 2582
Славія Мазыр -15 у Вышэйшай лізе «Юнацтва» 5133
Слонім-2017 Слонім 11 «Юнацтва» 2220
Смаргонь Смаргонь 13 «Юнацтва» 3200
Хваля Пінск 07 «Хваля» 3136
Хімік Светлагорск 09 «Папернік»
«Хімік»
2500
1500
Чысць Чысць 22 у Другой лізе «Гарадскі, Маладзечна 4800
Энергетык-БДУ Мінск 06 «РЦАР-БДУ 1500
ЮАС Жыткавічы 21 у Другой лізе «Цэнтральны» 524

Турнірная табліца правіць

М Каманда Г В Н П Мячы ± А Заўвагі
1 Славія-Мазыр 28 21 7 0 69  13 +56 70   Выхад у Вышэйшую лігу
2 Энергетык-БДУ (Мінск) 28 21 4 3 69  23 +46 67
3 Белшына (Бабруйск) 28 18 5 5 59  23 +36 59
4 Ліда 28 18 4 6 45  18 +27 58
5 Нафтан (Наваполацк) 28 10 11 7 28  24 +4 41
6 Лакаматыў (Гомель) 28 10 10 8 44  29 +15 40
7 Слонім-2017 28 9 9 10 37  37 0 36
8 Граніт (Мікашэвічы) 28 8 11 9 28  34 −6 341
9 Хімік (Светлагорск) 28 9 5 14 32  40 −8 32
10 ЮАС (Жыткавічы) 28 6 10 12 23  38 −15 28
11 Смаргонь 28 6 10 12 19  44 −25 28
12 Орша 28 8 3 17 33  53 −20 27
13 Хваля (Пінск) 28 6 7 15 23  49 −26 25
14 Баранавічы 28 4 7 17 17  42 −25 19
15 Чысць 28 1 7 20 30  89 −59 10   Вылет у Другую лігу

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

  • 1 З «Граніта» знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.

Вынікі матчаў правіць

Дома / На выездзе1 БАР БШЫ ГМІ ЛГМ ЛІД НАФ ОРШ СЛМ СЛО СМГ ХВА ХСВ ЧЫС БДУ ЮАС
Баранавічы 1:2 1:2 0:0 0:1 0:0 0:1 1:3 0:0 0:1 1:2 0:2 2:1 0:1 0:0
Белшына 5:1 2:0 2:1 1:0 1:1 2:1 0:2 2:1 2:0 6:0 2:0 5:0 1:1 2:1
Граніт 0:0 0:1 2:0 0:3 1:3 1:0 0:3 1:2 0:0 0:0 4:1 3:3 0:4 0:0
Лакаматыў 4:0 3:2 1:1 0:0 0:2 0:2 0:0 3:0 0:1 3:0 2:0 5:2 1:3 3:1
Ліда 2:1 0:0 1:2 2:0 1:0 2:0 0:2 0:1 3:0 4:1 4:0 3:0 3:0* 1:1
Нафтан 1:1 1:0 1:1 1:1 0:1 1:0 0:1 0:0 1:0 2:1 1:0 2:2 0:1 1:2
Орша 1:3 2:1 0:3 0:3 0:1 1:3 1:5 2:2 0:0 3:0 2:0 5:2 0:1 1:2
Славія 2:0 3:0 1:1 0:0 3:0 4:0 6:2 3:1 6:0 2:0 2:2 1:1 2:0 2:0
Слонім-2017 0:0 1:1 1:1 2:2 1:2 1:0 2:0 1:4 1:2 1:1 0:1 1:0 1:4 0:0
Смаргонь 1:0 0:3 0:0 1:1 1:3 1:1 1:2 0:0 0:5 0:0 0:2 1:0 1:4 1:1
Хваля Пінск 4:2 0:1 1:0 0:0 0:3 0:1 1:1 0:1 1:4 2:2 1:0 2:2 0:2 1:2
Хімік 3:0 1:3 0:1 1:4 0:0 2:2 3:2 0:2 3:0 1:1 0:1 3:0 2:0 1:1
Чысць 0:1 0:5 2:2 0:6 1:2 1:3 2:3 1:6 1:5 2:4 3:1 1:4 0:7 0:0
Энергетык-БДУ 3:1 2:2 3:1 3:0 2:1 0:0 4:0 2:2 2:1 3:0 2:1 3:0 5:1 5:1
ЮАС 0:1 0:5 0:1 1:1 1:2 0:0 2:1 0:1 1:2 1:0 1:2 1:0 2:2 1:2

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 10 лістапада 2018
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
* У матчы «Ліда» — «Энергетык-БДУ» (арыгінальны лік 1:0) гасцям прысуджана тэхнічнае паражэнне (0:3) па прычыне ўдзелу ў матчы дыскваліфікаванага футбаліста.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Статыстыка ігракоў правіць

Бамбардзіры правіць

Гулец Клуб Галы
1   Усевалад Садоўскі Энергетык-БДУ 21
2   Дзмітрый Гомза Белшына 15
3   Максім Слюсар Славія 13
-   Яўген Юдчыц Энергетык-БДУ 13
5   Дзмітрый Байдук Белшына 11
6   Аляксандр Ануфрыеў Славія 10
-   Уладзіслаў Васільеў Энергетык-БДУ 10
8   Андрэй Міхальчук Хімік 9
-   Андрэй Салавей Слонім-2017 9
-   Кірыл Сідарэнка Лакаматыў / Белшына 9

Крыніца: Football.By

Зноскі

Спасылкі правіць