Перыстыя воблакі

Перыстыя воблакі, перкаватыя воблакі[1] (Cirrus, Ci) — тонкія валакністыя воблакі белага колеру з шаўкавістым бляскам, складзеныя з асобных перыстападобных элементаў, у верхняй трапасферы, зрэдку на вышыні трапапаўзы.

Перыстыя воблакі.

Утвараюцца з буйных ледзяных крышталёў. Характэрны для пярэдняга краю воблачнай сістэмы цёплага фронту або фронту аклюзіі. Часта развіваюцца і ў антыцыкланальных умовах, зрэдку з’яўляюцца часткамі або рэшткамі ледзяных вяршынь кучава-дажджавых воблакаў. Ападкі з перыстыя воблакаў амаль заўсёды выпараюцца на вялікіх вышынях, утвараюць толькі палосы падзення.

Віды і разнавіднасці правіць

Перыстыя воблакі падзяляюцца на наступныя віды і разнавіднасці:[2]

  • Валакністыя або ніткападобныя (Cirrus fibratus, Ci fib.), маюць выгляд паралельных ці пераблытаных клубкоў валокнаў.
    • кіпцюрападобныя (Cirrus uncinus, Ci unc.), у якіх канцы нітак патоўшчаны і загнуты ўверх;
    • хрыбтападобныя (Cirrus vertebratus, Ci vert.), з больш шчыльнай сярэдняй паласой, з якой валокны разыходзяцца ў два бакі;
    • пераблытаныя (Cirrus intortus, Ci int.), з бязладна пераблытаных нітак у выглядзе клубкоў ці плямаў, раскіданых па небе.
  • Шчыльныя (Cirrus spissatus, Ci spi.), якія ўключаюць шматлікія згушчэнні няправільнай формы, што істотна парушае валакністую структуру.
    • навальнічныя (Cirrus incus-genitus, Ci ing.), якія з’яўляюцна рэшткамі вяршынь кучава-дажджавых воблакаў, што распадаюцца;
    • камякападобныя (Cirrus floccus, Ci fl.), маюць выгляд белых камякоў, раскіданых па прасторы валокнаў перыстых воблакаў.

Зноскі правіць

  1. Географічныя й космографічныя тэрміны і назовы нябесных цел. — Менск: Інбелкульт, 1923.
  2. Каўрыга П. А. Метэаралогія і кліматалогія. Вуч. дапаможнік для студэнтаў геагр. фак. — Мн: БДУ, 2004.

Спасылкі правіць