Пескаўцы (Лідскі раён)

аграгарадок у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Пе́скаўцы[1] (трансліт.: Pieskaŭcy, руск.: Песковцы) — аграгарадок у Беларусі, у Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.

Аграгарадок
Пескаўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
348 чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1561
Паштовыя індэксы
231318
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236846036
Пескаўцы на карце Беларусі ±
Пескаўцы (Лідскі раён) (Беларусь)
Пескаўцы (Лідскі раён)
Пескаўцы (Лідскі раён) (Гродзенская вобласць)
Пескаўцы (Лідскі раён)

Да 2016 г. уваходзіў у склад Пескаўскага сельсавета[2].

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 50 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Ліда, за 100 км ад Гродна, за 20 км ад прыпыначнага пункта Жалудок[3].

Гісторыя правіць

За 0,4 км на захад ад аграгарадка, на высокім і стромкім правым беразе Нёмана размешчана стаянка бронзавага веку. Культурны пласт прасочваецца ўздоўж берага ракі на 0,5 км. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і фрагменты керамікі. Зрэдку трапляюцца крамянёвыя вырабы эпохі мезаліту.

Другая стаянка знаходзіцца каля ўсходняй ускраіны аграгарадка, на невялікім выступе правабярэжнай тэрасы Нёмана. Яе памеры 120 х 40 м. Выяўлены матэрыялы ранняга этапа нёманскай культуры. Датуецца 5 тыс. да н.э.

На месцы другой стаянкі ў канцы I тыс. н.э. існавала селішча. Яно мела большыя памеры, чым стаянка, памеры — 450 х 150 м. Знойдзены абломкі ляпных пасудзін, у тым ліку з наляпным валікам, упрыгожаных ямачным арнаментам.

Насельніцтва правіць

  • 2000 год — 415 жыхароў, 174 двары[3].
  • 2010 год — 348 жыхароу.

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области Архівавана 21 красавіка 2021. (руск.)
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12.

Літаратура правіць