Петрапаўлаўскі сабор (Гомель)

Гомель

Петрапаўлаўскі сабор — праваслаўнае культавае збудаванне, знаходзіцца ў парку Гомеля, уваходзіць у Гомельскі палацава-паркавы ансамбль. Адзін з найлепшых прыкладаў сталага класіцызму ў архітэктуры Беларусі[1].

Славутасць
Петрапаўлаўскі сабор
Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі
Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі
52°25′26,63″ пн. ш. 31°01′02,5″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Гомель
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гомельская епархія
Архітэктурны стыль Класіцызм
Архітэктар Дж. Кларк
Заснавальнік протаіерэй Іаан Рыгаровіч
Дата заснавання 18 кастрычніка 1809
Будаўніцтва 18091819 гады
Асноўныя даты

1824пабудаваны
1935зачынены
1940-яадноўлены набажэнствы
1960-язачынены

1980-яадноўлены набажэнствы
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 310Г000044шыфр 310Г000044
Вышыня 25 м
Матэрыял цэгла
Сайт soborgomel.cerkov.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Сабор закладзены протаіерэем Іаанам Грыгаровічам 18 кастрычніка 1809 года ва ўладанні М. П. Румянцава, будаваўся у 18091819 гг. ў стылі класіцызм (архітэктар — Дж. Кларк). Размяшчаецца на высокім мысе над Сожам і бачны здалёк[2]. Канчаткова будаўніцтва завяршылася ў 1824 годзе.

З 1872 г. храм атрымаў статус гарадскога, а з 1907 — кафедральнага сабора. Недалёка ад яго была збудавана фамільная капліца-пахавальня Паскевічаў[3].

 
Сабор у пачатку XX ст.

Пасля рэвалюцыі пачалося закрыццё і разбурэнне цэркваў, пераабсталяванне іх ва ўстановы іншай катэгорыі. У 1929 годзе сабор быў закрыты мясцовымі ўладамі, а з 1932 годзе ў ім былі размешчаны экспанаты мясцовага краязнаўчага музея. Сабор зведаў значныя змены: была разбурана званіца, сарваны крыжы, скінуты званы, разрабавана багатае царкоўнае начынне, абразы. Разам са святымі мошчамі былі знішчаны і насценныя фрэскі, роспісы. У 1935 годзе ў саборы размясцілі аддзел гістарычнага музея, а ў 1939 годзе — антырэлігійны аддзел, які знаходзіўся ў ім аж да Вялікай Айчыннай вайны[3].

Пасля вывазу і эвакуацыі музея сабор пуставаў нядоўга. У час нямецкай акупацыі стараннямі вернікаў і архімандрыта Серафіма сабор быў ізноў адкрыты. Была пабудавана невялікая званіца, у 19491951 гадах быў праведзены капітальны рамонт, адмыты і абноўлены захаваныя роспісы. Сабор з’яўляўся дзеючым да 1960 года. У 1962 г. будынак быў прыстасавана пад планетарый, які быў закрыты ў 1985 годзе[3][4]..

У 1989 г. пасля рэстаўрацыйных прац храм быў вернуты вернікам. 7 студзеня 1990 г. на праваслаўнае Раство адбылася першая літургія. У жніўні 1990 года на Гомельскую кафедру ў кафедральны Свята-Петра-Паўлаўскі сабор прызначаны епіскап Арыстарх. У 1991 і 2001 гадах сабор наведалі Найсвяцейшы Патрыярх Алексій II і мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт[3].

У 19911992 гадах праводзілася рэканструкцыя і рэстаўрацыя сабора (арх. І. В. Дзямура)[5], была адноўлена званіца, але не ў тым выглядзе, які яны мела гістарычна. У 1996 годзе пабудаваны і асвячоны хрысцільны храм у імя св. Іаана Прадцечы[3].

Архітэктура правіць

 
Петрапаўлаўскі сабор на паштовай марцы Беларусі
 
Іканастас сабора
 
Бакавы фасад сабора

Будынак выходзіць на цэнтральную плошчу горада і з'яўляецца яе важнай дамінантай[1]. Размяшчэнне сабора на плошчы аддаляе гледача ад помніка і дае магчымасць здалёк ацаніць яго манументальнасць, ураўнаважанасць і велічны спакой[1].

У плане сабор мае форму выцягнутага крыжа з развітым выцягнутым трансептам і скарочаным сярэднім нефам[1]. Сяродкрыжжа увенчана купалам эліпсападобнага абрысу на высокім, прарэзаным вокнамі барабане[1]. Крылы трансепта і нефаў накрыты двухсхільнымі дахамі, якія аддзяляюць аб'ём купала ад агульнай масы цела будынка, робяць яго своеасаблівым п'едэсталам[1]. Тарцы будынка ўпрыгожаны чатырма шасцікалоннымі порцікамі дарычнага ордэра, сцены нефа дэкарыраваны паўкалонамі[1]. На фрызе, які апаясвае будынак, трыгліфы[1].

Унутры сабора знаходзіцца грабніца графа Румянцава, якая упрыгожана багіняй свету — копіяй скульптуры Антоніа Кановы.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 340-341. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
  2. Гомель. Петропавловский собор
  3. а б в г д Гомель. Кафедральный собор Петра и Павла Архівавана 29 чэрвеня 2019.
  4. Архіў Беларусі. Пералік дакументаў па архітэктуры культавых збудаванняў 17-19 стст., якія тычацца тэрыторыі Гомельскай вобласці
  5. Демура Иван Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. С. 347—348.

Спасылкі правіць