Петрыкаў

горад у Беларусі

Пе́трыкаў[4] (трансліт.: Pietrykaŭ) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Петрыкаўскага раёна, прыстань на рацэ Прыпяці. За 190 км ад Гомеля, 13 км ад чыгуначнай станцыі Муляроўка на лініі Калінкавічы — Лунінец; аўтадарогі на Мазыр, Калінкавічы, Жыткавічы. Насельніцтва 10 076 чал. (2017)[5].

Горад
Петрыкаў
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Першая згадка
Плошча
Вышыня цэнтра
137 м[2]
Насельніцтва
  • 10 401 чал. (1 студзеня 2024)[3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2350
Паштовыя індэксы
247940
Аўтамабільны код
3
СААТА
3243501000
Афіцыйны сайт
Петрыкаў на карце Беларусі ±
Петрыкаў (Беларусь)
Петрыкаў
Петрыкаў (Гомельская вобласць)
Петрыкаў

Гісторыя правіць

На ўскраіне сучаснага Петрыкава беларускія археолагі выявілі славянскае селішча VI—VII ст. Яго жыхары выплаўлялі жалеза з балотнай руды і ляпілі посуд з гліны.[6]

Петрыкаў вядомы з 1523 года як мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскім. У гэты час ён уваходзіў у склад Слуцкага княства і належаў Алелькавічам.

У першай палове XVI стагоддзя князь Юрый Алелькавіч пабудаваў Петрыкаўскі замак, які быў разбураны ў 1534—1537 гадах падчас вайны Вялікага княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай. У 1595—1596 гадах Петрыкаў двойчы быў захоплены атрадамі Севярына Налівайкі.

Падчас Казацкай вайны (1648—1654) быў базай паўстанцаў, з якой адпраўлялі боепрыпасы ў суседнія беларускія гарады. З 1600 да 1917 года буйны маёнтак Петрыкаў (Петрыкаў, Брынёў, Смятанічы, Сялюцічы, Ляскавічы, Найда, Боклань, Курыцічы, Белановічы і інш.) належаў графам Хадкевічам.

З 1793 г. у Расійскай імперыі, цэнтр воласці Мазырскага павета. У 1848 годзе местачкоўцы былі вызвалены з прыгоннай залежнасці і пераведзены ў мяшчанскае званне[7].

З 1924 года — цэнтр раёна, з 1925 года — горад.

2 ліпеня 1959 года ў склад горада ўключаны вёскі Белка і Чырвоны Агароднік[8].

Насельніцтва правіць

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 5,5 тыс. чал.[9]
  • XX стагоддзе: 1939 год — 5,8 тыс. чал, 1959 год — 7,2 тыс., 1970 год — 8,5 тыс. чал., 1995 год — 12,6 тыс. чал.[9], 2000 год — 11,6 тыс. чал.
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 10,5 тыс. чал.; 2014 год — 10 408 чал.; 2016 год — 10 223 чал.[10]; 2017 год — 10 076 чал.[5], 2022 год — 10 127 чал.

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці, суднабудаўнічы-суднарамонтны завод, завод керамзітавага жвіру і інш. Гасцініца «Прыпяць».

Культура правіць

Падлеткавы клуб «Пралескі» Петрыкаўскага РДК, клуб аматараў тэатра «Крэатыў» Петрыкаўскага РДК, клуб аматараў песні «Ад чыстага сэрца» Петрыкаўскага РДК, вакальная студыя Петрыкаўскага РДК.

Славутасці правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі правіць

  1. а б http://gp.by/upload/iblock/785/78519983e5cad506355c8d820002cd68.pdf
  2. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  3. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  4. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  5. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  6. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да канца XV ст.: вучэб. дапам. для 6-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання: у 2 ч. Ч. 1 / Ю. М. Бохан, С. М. Цемушаў; пад рэд. Ю. М. Бохана. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2016. — С. 53.
  7. Соркіна, І. Мястэчкі Беларускага Палесся ў XIX — першай трэці XX стст. / Іна Соркіна // ARCHE Пачатак. — 2013. — № 4 (121). — С. 64. Са спасылкай на: Городские поселения в Российской империи / [сост. по приказанию М-ва внутренних дел]. — Санкт-Петербург: Тип. К. Вульфа, 1863. — VIII, 684 с. — С. 137.
  8. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  9. а б Беларусь 1995.
  10. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  11. https://library.osu.edu/projects/hebrew-lexicon/02813.php
  12. https://jewsencyclopedia.com/index.php/ТУРЕЦКИЙ_Семен_Исаевич
  13. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2023. Праверана 24 лютага 2023.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць