Петэн-Іца (ісп.: Lago Petén Itzá) — возера ў паўночнай частцы Гватэмалы. Знаходзіцца на тэрыторыі дэпартамента Петэн. Другое па велічыні возера Гватэмалы пасля Ісабаль. Плошча 99 км², максімальная глыбіня 160 м. Дзякуючы помнікам культуры мая каля 150 тысяч турыстаў штогод наведваюць гэты рэгіён. Горад Флорэс, сталіца дэпартамента Петэн, размешчана на востраве непадалёк ад паўднёвага берага возера. Вакол Петэн-Іца існавала па меншай меры 27 паселішчаў мая, таксама на месцы сучаснага Флорэса знаходзілася сталіца мая-іца Таясаль, якая была заваяваная апошняй у Цэнтральнай Амерыцы ў 1697 годзе.

Петэн-Іца
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 110 м
Даўжыня
  • 32 км
Шырыня 5 км
Плошча 99 км²
Найбольшая глыбіня 160 м
Размяшчэнне
Размяшчэнне Гватэмала
Краіна
Петэн-Іца (Гватэмала)
Петэн-Іца
Петэн-Іца
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спасылкі правіць