Печышчанскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Пе́чышчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Печышчы.

Печышчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Светлагорскі раён
Уключае 6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Печышчы
Дата ўтварэння 30 сакавіка 1992
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 949
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя правіць

Утвораны 30 сакавіка 1992 года ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі з часткі Чыркавіцкага сельсавета. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сасноваборскага пассавета[1].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 949 чалавек[2], з іх 90,2 % — беларусы, 7,5 % — рускія, 1,6 % — украінцы[3].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 6 населеных пунктаў: аграгарадок Печышчы, вёскі Асопнае, Жэрдзь, Медзведаў, Стракавічы і пасёлак Жардзянскі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.