Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора

Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора (фр.: Passerelle Léopold-Sédar-Senghor), да 2006 — Пешаходны мост Сальферына (фр.: Passerelle Solférino) — мост у VII акрузе Парыжа праз раку Сену. Злучае музей Арсэ і сад Цюільры.

Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора
Каардынаты: 48°51′43″ пн. ш. 2°19′29″ у. д.HGЯO
Перасякае Сена
Месца размяшчэння
Канструкцыя
Матэрыял сталь
Агульная даўжыня 106
Шырыня моста 15 м
Канструктар, архітэктар Marc Mimram[d]
Адкрыццё 1999
Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора (Парыж)
Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора
Пешаходны мост Леапольда Седара Сенгора
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Чыгуначны мост архітэктараў Поля дэ Лагалісеры і Джулія Саварына, аўтараў моста Інвалідаў, быў урачыста адкрыты імператарам Францыі Напалеонам III у 1861. Назву новаму мосту дала перамога французаў у бітве пры Сальферына ў 1859. Праз сто гадоў страціўшы трываласць мост (асабліва з-за сутыкненняў з баржамі) быў знесены, а на яго месцы пабудаваны стальны.

У 1992 і гэты мост быў разбураны і пачалося будоўля новага па праекту Марка Мімрама. У 1999 канструкцыя была скончаная. Новы мост пакрыты дрэвам табебуя і апіраецца на бетонныя калоны.

9 кастрычніка 2006 мост перайменаваны ў гонар першага прэзідэнта Сенегала Леапольда Седара Сенгора на яго стагадовы юбілей.