Платон[11], па нараджэнні Арыстокл (май 427 да н.э. — 347 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, адна з самых значных постацей філасофіі, заснавальнік платанізму.

Платон
стар.-грэч.: Πλάτων
Дата нараджэння не раней за 428 да н.э. і не пазней за 427 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 348 да н.э. і не пазней за 347 да н.э.
Месца смерці
Месца пахавання
  • невядома
Грамадзянства
Бацька Арыстон Афінскі[d][4][5]
Маці Перыктыёна[d][4]
Род дзейнасці філосаф, эпіграматыст, паэт, пісьменнік, philosopher of law
Навуковая сфера філасофія[6], літаратура, эпістэмалогія, права, палітыка, адукацыя, сям’я, War[d], сяброўства, любоў, антычная філасофія[d][6] і антычнасць[6]
Вядомыя вучні Арыстоцель, Axiothea of Phlius[d], Эўдокс Кнідскі, Xenocrates[d], Lastheneia of Mantinea[d], Heraclides Ponticus[d], Speusippus[d], Chaeron of Pellene[d], Philippus of Opus[d], Leon of Byzantium[d], Coriscus of Scepsis[d], Demetrios of Amphipolis[d], Erastus of Scepsis[d], Euphraeus[d], Heraclides of Aenus[d], Hestiaeus of Perinthus[d], Python of Aenus[d], Timolaus of Cyzicus[d], Euaeon of Lampsacus[d], Theodectes[d][7][8] і Тэафраст[9][10]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Арыстакрат паходжаннем, сын Арыстона і Перыкліёны, па нараджэнні названы Арыстоклам.

Быў вучнем Сакрата, стаў сведкам смерці настаўніка, калі той прыняў атруту. Пасля гэта пачаў вандраваць.

У Сіцыліі Платон пазнаёміўся з Дыёнам, членам сям’і тырана Сіракузаў. Там ён вырашыў заняцца выхаваннем сына тырана Дыяніса малодшага, каб выхаваць ідэальнага кіраўніка дзяржавы, які адпавядаў бы тэорыям і поглядам Платона, але бацька Дыяніс старэйшы заўпарціўся, і філосаф быў вымушаны пакінуць Сіракузы.

Паводле падання, падчас плавання, карабель, на якім плыў Платон, пацярпеў крушэнне, і філосаф патрапіў у рукі зладзеяў і быў прададзены ў нявольніцтва. Праз нейкі час ён быў выкуплены і вярнуўся ў Афіны. Там Платон заснаваў сваю знакамітую школу — «Акадэмію».

Платон памёр ва ўзросце 80 гадоў.

Светапогляд правіць

Аўтар 34 філасофскіх дыялогаў (большасць з іх — гутаркі Сакрата з вучнямі), прамовы «Апалогія» (абарона Сакрата), 13 лістоў, а таксама «Вызначэнняў», якія ў антычнасці прыпісваліся Спеўсіпу. Найбольш вядомыя творы Платона: «Крытон» (аб павазе да законаў), «Лахет» (аб мужнасці), «Эўтыфрон» (аб набожнасці), «Гіпій меншы» (аб хлусні і несправядлівасці), «Краціл» (аб мове), «Федон» (аб справядлівасці), «Тээтэт» (аб ведах), «Тымей» (касмалогія) і інш.

У філасофскай сістэме Платона вылучаны ўсе асноўныя састаўныя часткі ведаў: анталогія, касмалогія, гнасеалогія, этыка, эстэтыка. Першасным ён называў свет вечных, нязменных, самастойна існуючых сутнасцей — ідэй. Другаснай, вытворнай ад іх, лічыў усю разнастайнасць пачуццёва ўспрымальнага свету; кожная рэч — вынік спалучэння ідэі (узору) з бясформеннай матэрыяй; пачуццёвы свет як нараджэнне ідэй і матэрыі займае сярэдзіннае становішча паміж імі. На яго думку, упарадкаванасць быцця па-свойму выражае Космас, у якім на кожным кроку сустракаецца боскі розум (дэміург). 3 сумесі ідэй і матэрыі дэміург стварае сусветную душу, якая распаўсюджана па ўсёй прасторы. Успаміны бессмяротнай душы аб ідэях, якія яна сузірала да смерці, складаюць сутнасць працэсу пазнання, а яго найбольш правільным метадам мыслення з’яўляецца дыялектыка. У аснове працэсу пазнання ляжыць любоў да ідэі — узыходжанне ад любові да асобных рэчаў і цел да любові ў сферы душ, а ад іх — у сферы чыстых ідэй («Федр», «Парменід», «Сафіст»).

У дыялогу «Тымей» Платон паспрабаваў тэрміналагічна акрэсліць і замацаваць адкрыты ім «трэці род існага», апрача шматразова аналізаваных ім двух іншых: таго, што спасцігаецца розумам («ідэй»), і таго, што ўспрымаецца пачуццямі («рэчаў»). Гэтым «трэцім родам» у Платона сталася χώρα — прастора-матэрыя, гадавальніца і ўспрымальніца ўсякага існага. Дыскурсіўная няўлоўнасць прасторы была прычынай таго, што ўяўленне аб ёй Платон здабываў шляхам «нейкага незаконнанароджанага разважання».

Паводле Платона, душа складаецца з трох частак: вышэйшай — розум; сярэдняй — воля і высакародныя ўчынкі; ніжэйшай — захапленні і пачуццёвасць. У этыцы гэтаму адпавядаюць тры асноўныя дабрачыннасці — мудрасць, мужнасць, разважнасць і пакорлівасць; іх носьбітамі з’яўляюцца адпаведна тры саслоўі грамадства: філосафы і правіцелі, воіны і чыноўнікі, земляробы і рамеснікі. Лагічнае спалучэнне і раўнавага трох дабрачыннасцей дае пачатак чацвёртай, агульнадзяржаўнай дабрачыннасці — справядлівасці («Горгій», «Палітыка»).

Платон вылучаў тры асноўныя формы праўлення: манархію, арыстакратыю і дэмакратыю. На яго думку, манархія (уладаранне аднаго) бывае законная (цар) або насільная (тыран); арыстакратыя (уладаранне нямногіх) — панаванне лепшых або алігархія (панаванне горшых); дэмакратыя (уладаранне ўсіх) — арганізаваная паводле законаў або беззаконная (насільная). Выступаў супраць палітычнай дактрыны, якая абапіраецца на «права мацнейшага» і лічыць перамогу над сваімі праціўнікамі адзіным крытэрыем легітымнасці і адзінай крыніцай шчасця. На яго думку, умацаванню ідэальнай дзяржавы павінна служыць строгая сістэма адукацыі і выхавання грамадзян, якія не стануць злоўжываць палітычнай дзейнасцю на ўласную карысць, будуць кіравацца ідэямі і вызнаваць сапраўднае дабро («Палітыка», «Дзяржава», «Законы»).

Лічыў, што сапраўднай крыніцай жыцця для ўсяго жывога павінна стаць вечная прыгажосць, якая ёсць зліццём ідэі і матэрыі, або разумнасці і задавальнення. Пры гэтым прыгажосць жыцця і прыгажосць рэальнага быцця вышэй за прыгажосць мастацтва, таму што быццё і жыццё ёсць перайманне вечных ідэй, а мастацтва ёсць перайманне быцця і жыцця, г. зн. перайманне пераймання («Іон», «Геній Большы» і інш.).

Ацэнкі правіць

Платон атрымаў прызнанне яшчэ пры жыцці, што дапамагло ягоным творам дайсці да нашых дзён. Гістарычная фігура Платона была заменена на ідэалізаванае ўяўленне пра ўніверсальнага філосафа ў школе неаплатанізму Плаціна (3 ст.)[12].

Яго творы ўключаліся ў школьныя праграмы, вывучаліся ў брацкіх, кальвінісцкіх, арыянскіх школах, езуіцкіх калегіумах і акадэміях.

Іканаграфія правіць

Сваё папулярнае імя атрымаў за «шырокія плоскія» грудзі і лоб. У эпоху Адраджэння Платона ўяўлялі сабе ідэальна прыгожым чалавекам, следам за думкай антычных аўтараў[13]. Таму яго партрэтам лічылі прыгожую бронзавую галаву з павязкай на валасах (пазней імаверна атаясамлена з Дыянісам). Аўтэнтычны партрэт Платона быў атаясамлены толькі ў канцы 19 ст. з гермай, якую перавезлі ў Берлін са збораў Кастэлані ў Рыме (1884), і якая стала асновай усё далейшай, верагоднай іканаграфіі Платона. Адзначаецца, што від Платона, вонкава неінтэлігентны, «негеніяльны» выклікаў пэўнае расчараванне ў даследчыкаў. Аднак, гэтае ўяўнае разыходжанне паміж формай і зместам адпавядала поглядам на мастацтва самога Платона, які лічыў мастацтва нечым цалкам ілюзорным, падманлівым[12].

Беларускія пераклады правіць

  • Абарона Сакратаса. Крытон. Файдон / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Сымпозыён. Іён = Symposiym(The Banduet). Ion / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Протагорас. Гіппіяс вялікшы = Protagoras. Greater hippias / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Горгіяс = Gorgias / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Палітэя / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Пармэнідэс. Мэнон = Parmenides. Meno / Перакл. і камент. Ян Пятроўскі
  • Платон. Філеб / Пераклад са старагрэчаскай Лявона Баршчэўскага. — Мінск: Зміцер Колас, 2023. — 120 с. — (Галерэя чалавечай думкі). — ISBN 978-985-23-0215-9.

Зноскі

  1. Платон Platon, Œuvres complètes / пад рэд. L. BrissonПарыж: 2008. — С. IX. — ISBN 978-2-08-121810-9
  2. а б Plato // Encyclopædia Britannica Праверана 13 студзеня 2024.
  3. Biblioteca Virtual Miguel de Cervantes — 1999. Праверана 13 мая 2020.
  4. а б Платон Platon, Œuvres complètes / пад рэд. L. BrissonПарыж: 2008. — С. 2060. — ISBN 978-2-08-121810-9
  5. Kirchner J. Ariston 11 // Kategorie:RE:Band II,1 — 1895. Праверана 22 лістапада 2023.
  6. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. Любкер Ф. Theodectes // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1372.
  8. Теодект // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 878.
  9. Г. Надсон, Э. Р. Теофраст // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1901. — Т. XXXIIа. — С. 915–917.
  10. Любкер Ф. Theophrastus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1375.
  11. Напісанне Платон паводле БЭ у 18 т. — Т. 12. — С. 413—414.
  12. а б Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
  13. Такое меркаванне ўвасобілася, напрыклад, у фрэсцы Рафаэля «Афінская школа». Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць