Плеяспо́ра[1] (Pleospora) — род сумчатых грыбоў сямейства Плеяспоравыя (Pleosporaceae). Налічвае каля 450 відаў.

Плеяспора
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pleospora Rabenh. ex Ces. & De Not.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  194079
NCBI  28557
EOL  16453
MB  4233

Сапрафоры на раслінных рэштках і паразіты на лісцях раслін. Пладовыя целы групавыя і адзіночныя. Сумкі васьміспоравыя, прадаўгавата-булавападобныя, цыліндрычныя. Сумкаспоры з 3—7 папярочнымі і 1—3 падоўжнымі перагародкамі, жаўтавата-карычневага або карычневага колеру.

На тэрыторыі Беларусі і краін былога СССР найбольш пашыраны плеяспора звычайная (Pleospora vulgaris), плеяспора сярэдняя (Pleospora media), плеяспора травяная (Pleospora herbarum), плеяспора фарбавальная (Pleospora infectoria)[1].

Зноскі

Літаратура правіць