Плошча Незалежнасці (Кіеў)

Плошча Незалежнасці (укр.: Майдан Незалежності) — галоўная плошча Кіева. Плошча размешчаная паміж Хрэшчатыкам, вуліцамі Барыса Грынчанкі, Сафіеўская, Малая Жытомірская, Міхайлаўская, Касцельная, Інстытуцкая, Архітэктара Гарадзецкага і завулкам Тараса Шаўчэнкі.

Вонкавыя выявы
Майдан Незалежності

Гісторыя правіць

Да канца Х стагоддзя гэтая мясцовасць, як і ўвесь цяперашні Хрэшчатык, мела назву Перавесішча і была балотам. Там, дзе зараз пачынаецца вуліца Сафіеўская, была Лядская брама, якая вяла да верхняга горада.

У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя на месцы будучай плошчы была пустэча з рэшткамі абарончых валаў. «Апісанне Кіева» 1868 года, складзенае Мікалаем Закрэўскім, згадвае кірмашовую плошчу пасярэдзіне Хрэшчатыка, якую «здаўна называюць Казіным балотам».

Плошча сфарміравалася ў 1830-х гадах, калі былі знесены рэшткі абарончых валаў. Тады ж яна ўжо мела назву Хрэшчатыцкая — ад назвы вуліцы, да якой яна непасрэдна прымыкала. У 1876 годзе на плошчы быў узведзены будынак Гарадской думы і яна атрымала назву думскай. У 1913 годзе перад будынкам Гарадской думы быў адкрыты помнік Сталыпіну.

У 1919 годзе плошча была перайменавана ў Савецкую, а ў 1935 — у плошчу Калініна. У 1941 годзе будынак Думы (пасля рэвалюцыі ў ім размяшчаўся абкам КП(б) УССР) згарэў, а тэрыторыя плошчы значна павялічылася за кошт разбуранага няцотнага боку Хрэшчатыку.

Сучасная забудова плошчы ўтвораная будынкамі 1950-х — 1970-х гадоў. У 1961 годзе быў узведзены будынак гатэля «Украіна» (да 2001 года — «Масква»). У наступныя гады плошча неаднаразова перабудоўвалася і рэканструявалася.

У 1977 годзе плошча была перайменавана ў плошчу Кастрычніцкай Рэвалюцыі. На ёй былі пабудаваны помнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і ансамбль фантанаў. Цяперашняе імя плошчы прысвоенае пасля абвяшчэння незалежнасці Украіны ў 1991 годзе. Станцыя метро «Плошча Незалежнасці», адкрыта ў 1976 годзе, змяняла сваю назву адначасова з плошчай.

У 2004 годзе плошча стала цэнтрам Аранжавай рэвалюцыі.

У 2013 годзе ў 9-ю гадавіну Аранжавай рэвалюцыі на плошчы пачаўся Еўрамайдан — масавая акцыя пратэсту супраць прыпынення курсу дзяржавы на асацыяцыю з Еўрасаюзам. У лютым 2014 года на плошчы адбываліся масавыя сутыкненні, у выніку якіх плошча атрымала пашкоджанні[1].

Галерэя правіць

Спасылкі правіць

  1. Майдан у агні (фота, відэа)