Майдан Нэзалэжнасці (станцыя метро)

«Плошча (Майдан) Незалежнасці» (укр.: Майда́н Незале́жності, вымаўленне ) — 15-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Паштовая плошча і Плошча Льва Талстога. Адчынена 17 снежня 1976 года пад назвай «Плошча Калініна». Менш чым за год, 17 кастрычніка 1977[1], у гонар святкавання 60-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, адначасова з перайменаваннем галоўнай плошчы горада, станцыя таксама змяніла назву — «Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі». Цяперашняя назва — з 26 жніўня 1991 года.

«Плошча Незалежнасці»
укр.: Майдан Незалежності
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 17 снежня 1976 года
Ранейшыя назвы Плошча Калініна, Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі
Раён Пячэрскі
Тып калонная, глыбокага залажэння
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 102
Шырыня платформаў, м 16
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Хрэшчатыка, Архітэктара Гарадзецкага , Герояў Нябеснай Сотні, Плошчы Незалежнасці
Пераходы на станцыі Хрэшчатык
Час адкрыцця 05:40
Код станцыі 217
Суседнія станцыі Станцыя метро Паштовая плошча і Плошча украінскіх герояў (станцыя метро, Кіеў)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Герояў Дняпра
Мінская
Абалонь
Пачайна 
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Украінскіх Герояў 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

Канструкцыя правіць

Станцыя глыбокага залажэння. Мае падземную залу з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы станцыі абапіраюцца на два рады калон. Станцыя мае адзін выхад, сярэдняя зала пры дапамозе эскалатарнага тунэлю з чатырохстужачным аднамаршавым эскалатарам злучана з падземным вестыбюлем, які выходзіць у падземны пераход пад Плошчай Незалежнасці. Наземны вестыбюль адсутнічае.

Абсталяванне правіць

Унутраная падземная прастора станцыі цалкам раскрыта дзякуючы ўжыванню канструкцый з металічнымі калонамі-пілонамі невялікага перасеку, у выніку чаго сярэднія і бакавыя залы зліваюцца ў адзіны аб’ём. Незвычайная форма калон — яны нібы зробленыя з плісірованай белай паперы. Няўдалым аказалася закарнізнае асвятленне, якое, згодна з воляю аўтараў, павінна было «адарваць» скляпенні ад калон. У 1980-я гады распрацоўваліся варыянты мадэрнізацыі асвятлення станцыі, аднак праз недахоп сродкаў яны не былі рэалізаваныя. Абсталяванне станцыі прысвечана падзеям першых гадоў савецкай улады — барацьбе за ўладу саветаў, індустрыялізацыі, электрыфікацыі, развіццю прамысловасці.

Да першага перайменавання станцыі часткай яе афармлення быў профільны партрэт-барэльеф М. І. Калініна[2], пасля перанесены на Кіеўскі завод імя Калініна (зараз не існуе).

Перасадкі правіць

З’яўляецца часткай перасадачнага вузла паміж Абалонска-Тэрэмкоўскай і Святошынска-Броварскай лініямі. Станцыя «Плошча Незалежнасці» звязаная са станцыяй «Хрэшчатык» двума пераходамі — эскалатарным і пешаходным тунэлямі. Пераход у тарцы цэнтральнай залы, эскалатарны тунэль, быў адкрыты ў 1976 годзе, адначасова са станцыяй. Другі, абыходны пешаходны тунэль, выхад з якога размешчаны ў цэнтры залы, быў пабудаваны і адкрыўся 3 снежня 1986 года[3], пасля таго, як высветлілася, што першы пераход паміж лініямі не спраўляўся з пікавым пасажырапатокам.

У ранішнія і вячэрнія гадзіны «пік» перасадкі працуюць у аднабаковым рэжыме з развядзеннем пасажырапатокаў: пешаходны (доўгі) тунэль — у кірунку з «Хрэшчатыка» на «Плошчу Незалежнасці», а эскалатарны (кароткі) — з «Плошчы Незалежнасці» на «Хрэшчатык». Пры гэтым усе чатыры стужкі эскалатараў працуюць на ўздым. У астатні час кароткі пераход працуе ў двухбаковым рэжыме. Каля ўваходаў на перасадкі з боку станцыі «Хрэшчатык» размешчаны аб’явы з рэжымам іх работы, а таксама светлавыя (чырвоны / зялёны) паказальнікі.

Немалая даўжыня пешаходнага тунэлю стварае нязручнасці для пасажыраў. Згодна з Дзяржаўнай праграмай развіцця метрапалітэнаў да 2010 года[4] тут было запланавана правесці рэканструкцыю з устаноўкай пасажырскага канвеера. У пачатку 2012 года быў праведзены рамонт пераходнага тунэлю, па-над асфальтавым пакрыццём падлогі было выкладзена гранітнае, якое праз сваю слізкасць выклікала шмат нараканняў пасажыраў. У сувязі з гэтым у 2013 годзе быў усталёваны раздзяляльны бар’ер з поручнямі ўздоўж амаль усяго пешаходнага тунэлю.

Фотаздымкі правіць

Расклад адпраўлення цягнікоў правіць

Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў напрамку:

  • ст. «Церамкі» — 22:28, 22:39, 22:51, 23:03, 23:15, 23:27, 23:39, 23:50, 0:00, 0:10, 0:20
  • ст. «Герояў Дняпра» — 22:37, 22:49, 23:01, 23:13, 23:25, 23:37, 23:49, 0:00, 0:12

Зноскі правіць

  1. http://www.metro.kiev.ua/?q=node/1099 Архівавана 27 лютага 2021.
  2. Куренёвско-Красноармейская линия, 1977 год
  3. Метро працуе, пашыраецца: [Учора пачаў дзейнічаць другі перасадачны вузел паміж станцыямі «Крэшчацік» і «Плошча Кастрычніцкай рэвалюцыі»] // Вячэрні Кіеў. — 1986. — 4 снежня.
  4. Кабінет міністрів України. Постанова від 7 березня 2006 р. N 257 «Про затвердження Державної програми будівництва та розвитку мережі метрополітенів на 2006—2010 роки»

Спасылкі правіць