Плошча Рынак (Львоў)

Плошча Рынак — цэнтральная плошча Львова, размешчаная ў Галіцкім раёне горада.

Плошча Рынак
Львоў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Львоўская плошча Рынак сфармавалася пасля заваёвы Львова польскім каралём Казімірам Вялікім, да якога цэнтрам была плошча Стары Рынак. У XIX-пачатку XX стагоддзя сфармаваўся новы цэнтр горада: праспект Свабоды, плошча Міцкевіча і праспект Шаўчэнкі. Ад плошчы Рынак адыходзяць 8 вуліц (па сучасных назвах — 7 вуліц і 1 плошча): Руская, Сербская, Галіцкая, Кафедральная плошча, Кракаўская, Шэўская, Друкарская, Стаўрапігійская.

Архітэктурны ансамбль плошчы Рынак сфармаваўся на працягу XIV—XIX ст. Пажары, час і будаўнікі шмат у чым змянілі яе першапачатковы выгляд. Апошні значны пажар, падчас якога згарэла практычна ўся драўляная забудова Львова, адбыўся ў 1527 годзе. Памеры плошчы — 142 на 129 м; 44 дамы і ратуша ў цэнтры. Ад пачатковай гатычнай забудовы, якая існавала да пажару 1527 года, захаваліся сцены з фрагментамі дэталяў і падвалы.

Над забудовай плошчы Рынак працавалі архітэктары П. Красоўскі, М. Градоўскі, П. Барбонэ, П. Рымлянін, Б. Мярэцін, С. Фесінгер і іншыя. Будынкі будаваліся для прадстаўнікоў багатай шляхты і купцоў. Нумарацыі дамоў у сярэднявеччы не існавала, дамы мелі ўласныя назвы: «Пад ільвом», «Пад аленем», «Камяніца Лукашэвічаў».

Забудова правіць

Спасылкі правіць